Французскі рэгулятар аштрафаваў Tik Tok праз маніпуляцыю з файламі cookie
Камісія па інфармацыйных тэхналогіях і грамадзянскіх свабодах Францыі (CNIL) аштрафавала сацсетку на 5 мільёнаў еўра.

Рэгулятар заключыў, што карыстальніку было прасцей пагадзіцца на выкарыстанне файлаў cookie, чым адмовіцца ад іх. Першае патрабавала аднаго кліку, другое — некалькіх. На думку CNIL, такім чынам TikTok маніпулявала карыстальнікамі і дрэнна інфармавала аўдыторыю пра тое, для чаго гэтыя файлы патрэбныя.
Расследаванне пачалося ў 2021 годзе і разглядала толькі вэб-версію сэрвісу, мабільнай праграмы яно не тычылася. Выданне TechCrunch адзначае, што праз гэта памер штрафу невялікі. Раней з той жа прычыны CNIL аштрафавала Google і Meta — на 150 і 60 мільёнаў еўра адпаведна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.