FT: Apple пераваблівае дзясяткі інжынераў з Google для свайго АІ-праекта

Кампанія паспела перавабіць у канкурэнта дзясяткі спецыялістаў у галіне АІ і адкрыла сакрэтную лабараторыю ў Швейцарыі для свайго праекта лакальнага АІ на iPhone.

1 каментарый

Паводле даных Financial Times, апошнім часам Apple масава наймае супрацоўнікаў для пашырэння падраздзялення па АІ і машынным навучанні. Пра гэта кажа аналіз профіляў LinkedIn, колькасці вакансій і публікаваных даследчых работ. Больш за ўсё новых супрацоўнікаў прыйшло з Google.

Самым значным стаў пераход кіраўніка лабараторыі АІ Google Brain Джона Джанандрэа, які ў 2018 годзе пакінуў кампанію і прыйшоў на кіроўную пасаду ў галіне АІ у Apple. Затым за ім услед пайшло не менш за 36 інжынераў Google. Падраздзяленне Google Brain пасля аб’ядналі з DeppMind.

Выданне высветліла, што акрамя асноўных офісаў у Каліфорніі і Сіэтле кампанія значна пашырыла офіс у Цюрыху. Таксама Apple набыла два мясцовыя стартапы: распрацоўніка тэхналогій VR FaceShift і стваральніка сістэм распазнання малюнкаў Fashwell. Акрамя таго, кампанія стварыла даследчую лабараторыю Vision Lab, якую трымае ў сакрэце.

Традыцыйна Apple не распавядае пра свае планы ў галіне АІ, у адрозненне ад канкурэнтаў. СМІ паведамлялі, што цяпер кампанія сканцэнтравана на разгортванні генератыўных мадэляў на мабільных прыладах і плануе зрабіць іх лакальнымі, а не воблачнымі. Таксама Apple нібыта вядзе перамовы з Google і Microsoft аб выкарыстанні іх мадэляў.

Акрамя Джанандрэа ў Apple працуюць іншыя выхадцы з Google. Старшы дырэктар па даследаваннях АІ і машыннага навучання Самі Бенджыа быў вядучым навукоўцам Google у гэтай галіне. Кіраўнік кампаніі Apple Foundation Models, які працуе над вялікімі моўнымі мадэлямі, Руомінг Панг кіраваў даследаваннямі Google па распазнанні маўлення з дапамогай ІІ.

Financial Times адзначае, што лакальнае разгортванне АІ-мадэляў запатрабуе больш магутных чыпаў з дынамічнай аператыўнай памяццю (DRAM). Сёння сярэдні аб’ём памяці на смартфоне складае 8 Гбайт, тады як для працы вялікіх моўных мадэляў на прыладзе патрабуецца не менш за 12 Гбайт.

Акрамя таго, Apple асцярожна падыходзіць да тэрмінаў ўкаранення АІ ў iPhone, бо не жадае выпускаць інструмент, які выдае недапушчальныя адказы, што не адпавядаюць рэчаіснасці. Чакаецца, што кампанія раскажа пра свае поспехі на канферэнцыі распрацоўшчыкаў WWDC, якая пройдзе ад 10 да 14 чэрвеня.

ЕС патрабуе дазволіць усталёўванне праграм на iPad у абыход App Store
Па тэме
ЕС патрабуе дазволіць усталёўванне праграм на iPad у абыход App Store
Пользователи жалуются, что не могут войти в Apple ID по всему миру
По теме
Пользователи жалуются, что не могут войти в Apple ID по всему миру
Apple паказала звышмалыя АІ-мадэлі з адкрытым кодам
Па тэме
Apple паказала звышмалыя АІ-мадэлі з адкрытым кодам

Читать на dev.by