FT расказала пра масавы гандаль сакрэтнымі дакументамі ў Telegram
Financial Times высветліла, што ў чатах Telegram, звязаных з расійскімі хакерамі, масава гандлююць сакрэтнымі дакументамі амерыканскіх ведамстваў.

Размова вядзецца пра матэрыялы, злітыя ваеннаслужачым ВПС ЗША Джэкам Тэйшэйрам, а таксама іншыя дакументы. Хакеры паведамілі выданню, што гэта толькі верхавіна айсберга. Карыстальнікі могуць чакаць працяглы час, перш ніж іх дададуць у сакрэтны чат, у якім прадаюць амерыканскія і еўрапейскія камерцыйныя даныя: электронныя лісты, нумары сацыяльнага страхавання, крэдытныя карты ды інш.
Напрыклад, адная з крыніц прадэманстравала ўзор зыходнага кода, налады і даныя выпрабаванняў прамысловага працэсу, які апісвае вытворчасць сплаву для ўзмацнення броні баявых машын амерыканскай вытворчасці. Раней СМІ паведамілі пра маштабную ўцечку разведданых ЗША, якія тычацца вайны ва Украіне і контрнаступлення ўкраінскай арміі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.