FTC хоча заблакаваць угоду паміж Microsoft і Activision Blizzard
Федэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC) звярнулася ў суд з просьбай заблакаваць угоду па паглынанні Microsoft студыі Activision Blizzard.
Раней рэгулятар ініцыяваў уласны працэс па забароне ўгоды. У рамках судовага працэсу мае быць прынятае першапачатковае рашэнне, якое можна будзе абскардзіць у Федэральным судзе. Прадстаўнікі Microsoft заявілі, што будуць толькі радыя судовай забароне, бо гэта дасць магчымасць хутчэй перайсці да разгляду справы ў Федэральным судзе.
FTC лічыць, што ўгода стане найбуйнейшай для Microsoft і індустрыі відэагульняў, а таксама дасць кампаніі «магчымасць і павышаны стымул утрымліваць або пагаршаць кантэнт Activision такім чынам, каб істотна знізіць канкурэнцыю». Microsoft чакае таксама разгляду апеляцыі на рашэнне антыманапольнага органа Вялікабрытаніі, які заблакаваў угоду з Activision Blizzard.
Читать на dev.by