FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў

Крыптабіржа ў рамках судовага працэсу ўпершыню публічна прызнала згубу $8,9 мільярда кліенцкіх сродкаў, якія не былі ўлічаныя.

Пакінуць каментарый

Паводле даных The Wall Street Journal, узнікла блытаніна праз неарганізаваную справаздачнасць кампаніі. Бюджэтная дзірка FTX склала $11,6 мільярда, з іх удалося знайсці толькі $2,7 мільярда. Астатнія сродкі кампанія прызнае зніклымі і не можа растлумачыць, куды яны падзеліся.

Суму доўгу FTX прыпісвае кампаніі Alameda Research, якая таемна запазычыла $9,3 мільярда з рахункаў кліентаў да банкруцтва біржы. Невядома, што здарылася з грашыма далей, бо фінансавых звестак пра гэты выпадак у дакументах знайсці не ўдаецца. На 31 студзеня на рахунках Alameda Research значылася $475 мільёнаў наяўнымі.

Новы гендырэктар FTX Джон Дж. Рэй адзначыў, што фінансавыя звесткі біржы няпоўныя, у многіх выпадках яны адсутнічаюць. Ён удакладніў, што гэтая інфармацыя папярэдняя і можа быць змененая. У згубе сродкаў абвінавачваюць сузаснавальніка FTX Сэма Бэнкмана-Фрыда. Яго падазраюць у тым, што ён таемна пераводзіў сродкі кліентаў з рахункаў FTX у Alameda Research для рызыкоўных інвестыцый.

У Бэнкмана-Фрыда знайшлі актывы на $700 млн. Іх могуць канфіскаваць на карысць кліентаў FTX
Па тэме
У Бэнкмана-Фрыда знайшлі актывы на $700 млн. Іх могуць канфіскаваць на карысць кліентаў FTX
Суд даведаўся, што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты
Па тэме
Суд даведаўся, што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты
Ці верне збанкрутавалая FTX грошы сваім кліентам і як не апынуцца на іх месцы
Па тэме
Ці верне збанкрутавалая FTX грошы сваім кліентам і як не апынуцца на іх месцы

Читать на dev.by