Функцыя Always on Display разраджае смартфоны ў чатыры разы хутчэй
Даследчыкі Dxomark высветлілі, наколькі функцыя Always on, то-бок уключанага экрана, уплывае на аўтаномнасць смартфона.

Паводле даных вытворцаў, функцыя ўключанага экрана не моцна адбіваецца на зарадцы, максімум на 20-25%. Для даследавання ўзялі чатыры мадэлі смартфонаў: iPhone 14 Pro Max, Google Pixel 7 Pro, Xiaomi 12S Ultra і Galaxy S22 Ultra. Усе прылады змясцілі ў клетку Фарадэя пры тэмпературы 22 градусы. На смартфонах уключылі рэжым палёту, пакінулі аўтаяркасць, адключылі Wi-Fi, Bluetooth, GPS, сотавую сувязь, а таксама пакінулі адаптыўную частату абнаўлення экрана.
У такім выглядзе смартфоны адпрацавалі ад 367 да 495 гадзін. Пры актывацыі функцыі аўтаномнасць склала ад 103 да 139 гадзін. Такім чынам, заўжды актыўны экран разраджае смартфоны прыкладна ў чатыры разы хутчэй у параўнанні з адключанай функцыяй. Даследчыкі адзначылі, што лепш за ўсё над аптымізацыяй энергаспажывання функцыі папрацавалі ў Apple, а больш за ўсё энергіі выдаткоўвае Xiaomi 12S Ultra.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.