Гарвард больш не можа прымаць замежных студэнтаў, а тыя, хто ўжо вучыцца, мусяць перавесціся. Беларусы там таксама ёсць

Адміністрацыя Дональда Трампа ўчора пазбавіла Гарвардскі ўніверсітэт права залічваць замежных студэнтаў. А тых, хто ўжо вучыцца ў гэтым ВНУ, прымушае перавесціся ў іншы ўніверсітэт, інакш яны страцяць свой легальны статус. Пры гэтым рэпрэсіі пагражаюць і іншым універсітэтам краіны, піша Reuters.

Пакінуць каментарый

Толькі ў 2024 годзе Гарвард залічыў 6800 замежных студэнтаў — гэта больш за 27% ад усіх прынятых. Сярод іх было 4 грамадзяніны Беларусі. Найбольшай групай былі студэнты з Кітая, а таксама з Канады, Індыі, Паўднёвай Карэі і іншых краін.

Ануляваць сертыфікацыю Праграмы студэнцкіх і абменных візаў універсітэта на 2025–2026 гады распарадзілася міністр ўнутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм. Яна абвінаваціла Гарвард у распальванні гвалту, антысемітызме і супрацоўніцтве з Камуністычнай партыяй Кітая.

У Гарвардзе адзначылі, што дзеянні прэзідэнцкай адміністрацыі незаконныя і зробленыя ў якасці помсты. Раней кіраўніцтва ўніверсітэта адмовілася на патрабаванне Ноэм перадаць даныя некаторых замежных студэнтаў са студэнцкімі візамі.

Гарвард ужо падаў у суд на гэтую забарону.

Адміністрацыя Трампа пагражае пазбавіць Гарвард магчымасці залічваць замежных студэнтаў
Па тэме
Адміністрацыя Трампа пагражае пазбавіць Гарвард магчымасці залічваць замежных студэнтаў
Цукерберг: ВНУ не рыхтуюць людзей да рэалій рынку працы
Па тэме
Цукерберг: ВНУ не рыхтуюць людзей да рэалій рынку працы

Читать на dev.by