Гейтс: праз 10 гадоў будзем працаваць 2 дні на тыдзень дзякуючы ШІ

Працаваць пяць дзён на тыдзень і два адпачываць — лепш наадварот, і гэта можа стаць магчымым ужо праз 10 гадоў дзякуючы штучнаму інтэлекту, лічыць Біл Гейтс. Такую думку ён выказаў у нядаўнім ток-шоу Джымі Фэлана.

1 каментарый

Сузаснавальнік Microsoft перакананы, што пры цяперашніх тэмпах развіцця інавацый «для большасці рэчаў» людзі не будуць патрэбныя, і зусім хутка мы пераасэнсуем падыход да працы. «Як мы будзем працаваць? Ці будзем мы працаваць 2 або 3 дні на тыдзень?» — задумаўся ён.

Гейтс не ўпершыню выказваецца адносна скарачэння працоўнага тыдня. Яшчэ ў 2023 годзе, калі толькі з’явіўся ChatGPT, ён казаў, што можа наступіць час, калі людзі будуць працаваць толькі 3 дні на тыдзень, і ім давядзецца вырашаць, куды падзець столькі вольнага часу.

«Бо сэнс жыцця не толькі ў тым, каб працаваць», — сказаў тады мільярдэр.

З Гейтсам салідарны генеральны дырэктар JPMorgan Джэймі Дайман. Ён таксама лічыць, што роля працы ў жыцці людзей у эпоху ШІ зменшыцца. Але яго стаўка — 3,5 працоўных дні на тыдзень. Між тым тэхнагіганты ўзмацняюць RTO-палітыку і прымушаюць супрацоўнікаў вяртацца да пяцідзёнкі.

Гейтс таксама назваў дзве прафесіі, якія, на яго думку, чакаюць найбольшыя змены: гэта лекары і настаўнікі. Аднак іх замена пойдзе на карысць грамадству. «У найбліжэйшыя 10 гадоў дзякуючы ШІ доступ да ведаў стане бясплатным і паўсюдным», — адзначыў Гейтс, дадаўшы, што атрымаць якасную медыцынскую кансультацыю або добрае навучанне будзе лёгка для ўсіх.

Некаторыя справы людзі працягнуць выконваць прафесійна самі — напрыклад, займацца спортам, але ў астатнім амаль усе задачы возьме на сябе ШІ, падсумаваў ён.

ААН: штучны інтэлект знішчыць амаль палову працоўных месцаў праз некалькі гадоў
Па тэме
ААН: штучны інтэлект знішчыць амаль палову працоўных месцаў праз некалькі гадоў
Гейтс расказаў пра дзіцячую звычку, якая дапамагла яму дамагчыся поспеху
Па тэме
Гейтс расказаў пра дзіцячую звычку, якая дапамагла яму дамагчыся поспеху
Гейтс: «Спадзяюся, Ілан Маск добра думае, што кажа»
Па тэме
Гейтс: «Спадзяюся, Ілан Маск добра думае, што кажа»

Читать на dev.by