Гейтс назваў дзве прафесіі, дзе ШІ выцесніць людзей — лічылася, што яны непаражальныя
Біл Гейтс лічыць, што ШІ вырашыць праблему недахопу лекараў і настаўнікаў. «ШІ забяспечыць медыцынскія веды, і дэфіцыту больш не будзе», — адзначыў ён у нядаўнім выпуску падкаста People by WTF.
Сузаснавальнік Microsoft ужо даўно займаецца тэмай аховы здароўя. Паводле яго слоў, асабліва востра не хапае лекараў у Індыі і Афрыцы. Але і ў ЗША гэтая праблема існуе: згодна з прагнозамі, да 2036 года ў краіне будзе неставаць 86 тысяч медыкаў самых розных профіляў.
ШІ-стартапы ў медыцынскай сферы ўжо прыцягваюць мільярды даляращ. Напрыклад, Suki, Zephyr AI і Tennr. Яны дапамагаюць разгружаць лекараў праз аўтаматызацыю руцінных працэсаў, такіх як вядзенне запісаў, паляпшэнне якасці дыягностыкі і ранняе выяўленне захворванняў. Аналітыкі кансалтынгавай кампаніі McKinsey ацэньваюць патэнцыйную выгаду ад ШІ для сфер аховы здароўя і фармацэўтыкі сумарна ў $370 млрд.
Паводле Гейтса, тое ж самае датычыцца і настаўнікаў. У 2023 годзе 86% дзяржаўных школ ЗША сутыкаліся з цяжкасцямі ў найме педагогаў, а ў 45% фіксаваўся дэфіцыт кадраў. Настаўнікі, між іншым, лічаць, што генератыўны ШІ зэканоміць ім час і павысіць якасць навучання.
Акрамя лекараў і настаўнікаў, Гейтс таксама ўзгадваў пра заводскіх рабочых, будаўнікоў і прыбіральшчыкаў — усіх, чыя праца патрабуе фізічных высілкаў і часу. Мільярдэр упэўнены, што ШІ выцесніць і іх. Ідзе гаворка ў тым ліку пра гуманоідных робатаў, якіх распрацоўваюць, напрыклад, Nvidia і Tesla. Бяздушныя машыны прывядуць да зніжэння выдаткаў на працоўную сілу і павышэння эфектыўнасці працы.
І наогул, паводле Гейтса, у свеце будучыні дзякуючы тэхналогіям людзі будуць працаваць усяго некалькі гадзін на дзень.
Читать на dev.by