Gemini Live атрымае галасавую падтрымку на 40 мовах
Найбліжэйшымі тыднямі Google разгорне галасавую падтрымку віртуальнага памочніка на аснове штучнага інтэлекту на больш як 40 мовах.
Змены будуць даступныя ў мабільнай праграме Gemini Live на Android. Карыстальнікі змогуць весці размову з чат-ботам на дзвюх мовах адначасова. Кампанія не раскрыла спіса моў, якія неўзабаве з’явяцца ў праграме.
Раней Google зрабіў чат-бот з галасавой функцыяй бясплатным для ўсіх карыстальнікаў Android. У рэжыме Live карыстальнік можа весці з Gemini дыялог, у тым ліку перарываць асістэнта, даваць інструкцыі і ўдакладняць інфармацыю ў часе размовы.
Gemini Live, як чакаецца, атрымае падтрымку функцыі пашырэння Gemini Extensions для доступу да Gmail, Youtube Music і іншых паслуг кампаніі з чата ў рэжыме рэальнага часу. У планах Google дадаць чат-бот Gemini Live у праграму для iOS.
Читать на dev.by