Гендырэктар біятэх-стартапа расказаў, як паменшыў біялагічны век на 5+ гадоў
Кіраўніку біятэхналагічнага стартапа Kernel Браяну Джонсану 45 гадоў. Але паводле тэстаў біялагічны век яго сэрца ўсяго 37 гадоў, скуры — 28 гадоў, а лёгкіх — 18 гадоў.

Прадпрымальнік хоча падмануць прыроду і час і вярнуць органы і здароўе да стану 18-гадовага чалавека з дапамогай інтэнсіўнай эксперыментальнай праграмы, якую ён назваў Project Blueprint.
Джонсан можа выдаткоўваць на сваё цела да $2 млн на год. Праграму ўзначальвае 29-гадовы доктар Олівер Цольман, у яго каманду ўваходзіць больш за 30 спецыялістаў.
Праграма знаходзіцца на стадыі эксперымента і пастаянна карэктуецца. Яна заключаецца ў жорстка кантраляваным ладзе жыцця з падборам дабавак, харчавання, фізічных практыкаванняў і пастаяннага вымярэння розных паказчыкаў цела.
Напрыклад, раніца Джонсана пачынаецца, а 5 гадзіне больш як з двух дзясяткаў лекаў, рэчываў і дабавак самага рознага прызначэння: ад лікапіну, куркумы, цынку і метфарміну для кішачніка да малых доз літыю для паляпшэння працы мозга.
У Джонсана веганская дыета, абмежаваная 1977 ккал на дзень. Таксама ён штодня займаецца фізкультурай (не лічачы трох інтэнсіўных трэніровак на тыдзень) і штомесяц здае на аналіз кроў, робіць МРТ і калонаскапію.
У 2021 годзе яму ўдалося скараціць свой эпігенетычны век на 5,1 года. Хаця Цольман прызнае, што гэта не азначае, што абсалютна кожны орган памаладзеў на 5 гадоў. Паводле яго слоў, каб зафіксаваць паслядоўнае памяншэнне маркераў веку органаў, патрэбныя даныя за больш працяглы перыяд.
Джонсан спадзяецца стаць прыкладам для іншых людзей, якія хацелі б памаладзець пры дапамозе падыходаў на аснове даных і медыцынскіх ведаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да я лучше сдохну на 5 лет раньше, чем каждый месяц колоноскопию делать, не считая все остального мазохизма
А если на 20 лет раньше?