Гендырэктар OpenAI стаў першым уладальнікам «залатой візы»

Інданезія выдала першую «залатую» візу для багатых замежнікаў — яе атрымаў кіраўнік OpenAI Сэм Альтман, піша CNBC. Праграма прыцягнення замежных інвестыцый была запушчаная тыдзень таму.

Пакінуць каментарый

«Ёсць некалькі катэгорый залатых віз, акрамя тых, якія заснаваныя на інвестыцыях/капітальных інвестыцыях. Адна з іх выдаецца асобам з міжнароднай рэпутацыяй, якія могуць прынесці карысць Інданезіі», — адзначыў кіраўнік іміграцыйнай службы краіны Сілмі Карым.

Ён дадаў, што спадзяецца, што Альтман дапаможа стымуляваць развіццё і выкарыстанне штучнага інтэлекту ў Інданезіі.

Віза амерыканскага бізнэсоўца будзе дзейнічаць на працягу 10 гадоў. Яна прадугледжвае прыярытэт пры праходжанні праверкі ў мясцовых аэрапортах, даўжэйшае знаходжанне ў краіне, а таксама спрошчаны парадак уезду і выезду.

Альтман наведваў Інданэзію сёлета ў рамках вялікай паездкі па краінах свету, якая ўключала Азію. Прадпрымальнік таксама пабываў у Пекіне, Токіа, Сеуле і Сінгапуры.

Як удакладняе Jakarta Post, прадугледжана некалькі тыпаў «залатых» інвестыцыйных віз — 5- і 10-гадовая, для індывідуальных інвестараў і карпаратыўных. Іх кошт вар'іруецца ад $2,5 млн да $50 млн. Гэтую суму інвестар мае ўкласці ў бізнэс унутры краіны — адкрыць сваю кампанію або купіць мясцовую, якая ўжо працуе.

Новы сайт Twitter заблакавалі ў Інданезіі за парнаграфію
Па тэме
Новы сайт Twitter заблакавалі ў Інданезіі за парнаграфію
OpenAI открывает офис в Лондоне
По теме
OpenAI открывает офис в Лондоне

Читать на dev.by