Гендырэктар звольніў 90% тэхпадтрымкі і замяніў штучным інтэлектам

Кіраўнік індыйскай інтэрнэт-платформы Duukan звольніў 90% супрацоўнікаў тэхпадтрымкі, бо АІ-чатбот даваў рады іхняй працы лепш. Пра гэта ён расказаў у Twitter.

1 каментарый

«Нам давялося звольніць 90% каманды тэхпадтрымкі праз АІ-чатбота. Жорстка? Так. Абавязкова? Абсалютна», — напісаў 31-гадовы Сууміт Шах.

Duukan дапамагае гандлярам запускаць анлайн-крамы. Паводле слоў Шаха, АІ рэагаваў на пытанні кліентаў імгненна, у той час як ягоным «скураным» калегам патрабавалася каля 2 хвілін. А тэрмін вырашэння праблем паменшыўся ад 2+ гадзін да крыху больш як 3 хвілін.

Ён дадаў, што пасля замены жывых супрацоўнікаў чатботам выдаткі на тэхпадтрымку знізіліся амаль на 85%.

Звальненні — 23 чалавек з 26 — адбыліся ў верасні. Цяпер у кампаніі ўсяго працуе 60 супрацоўнікаў, а бюджэт на тэхпадтрымку складае $100.

Карыстальнікі Twitter і Reddit тлумачэнням Шаха не вераць і лічаць, што прычына ў тым, што справы ў кампаніі ідуць не надта. Хтосьці адзначыў, што падобны трэд — не самы тактоўны спосаб абвясціць пра звальненні, і ў большасці каментароў кампанію і яе гендырэктара асуджаюць.

А хтосьці баіцца, што неўзабаве будзе немагчыма дастукацца да жывога супрацоўніка, каб вырашыць нестандартную праблему, і замест гэтага кліента будуць проста перакідваць паміж ботамі.

Шах у каментары Insider заявіў, што не рады бурнай дыскусіі вакол Dukaan у сацсетках, але і ад свайго не адступіць. Ён упэўнены, што з часам так стануць рабіць усе.

АІ заменіць жывых праграмістаў праз 5 гадоў — кіраўнік Stability AI 
Па тэме
АІ заменіць жывых праграмістаў праз 5 гадоў — кіраўнік Stability AI
OpenAI збірае каманду для кантролю над распрацоўкай «звышразумнага» АІ
Па тэме
OpenAI збірае каманду для кантролю над распрацоўкай «звышразумнага» АІ
АІ выконвае працу 250 чалавек у энергетычнай кампаніі
Па тэме
АІ выконвае працу 250 чалавек у энергетычнай кампаніі

Читать на dev.by