«Гэта не крута»: Маск купіў ноўтбук з Windows і незадаволены патрабаваннямі Microsoft

Ілан Маск у адным з пастоў у Х абурыўся неабходнасцю стварэння ўліковага запісу Microsoft пры наладзе новага ноўтбука.

6 каментарыяў

«Толькі што купіў новы ноўтбук, але не магу ім карыстацца, пакуль не ствару рахунка Microsoft, што таксама азначае даць іх штучнаму інтэлекту доступ да майго камп’ютара! Гэта няправільна. Раней была магчымасць прапусціць стварэнне або ўваход у рахунак Microsoft. Вы таксама з гэтым сутыкаецеся?» — пацікавіўся бізнэсовец. Прапанаваныя падпісантамі абыходныя шляхі ў яго не спрацавалі.

У іншым пасце ён працытаваў сябе і дадаў, што «гэта не крута з боку Microsoft». А яшчэ ў адным заявіў, што ўжо напісаў з гэтай нагоды гендырэктару кампаніі Сацье Надэлу.

Хтосьці прапанаваў Маску проста купіць Microsoft — відаць, каб усталёўваць свае правілы, як у выпадку з Twitter.

Маск выбухнуў цэлай тырадай — абвінаваціў Google у расізме
Па тэме
Маск выбухнуў цэлай тырадай — абвінаваціў Google у расізме
Исторические кадры: Маск опубликовал фото, на которых глава Nvidia дарит OpenAI первый сервер DGX-1
По теме
Исторические кадры: Маск опубликовал фото, на которых глава Nvidia дарит OpenAI первый сервер DGX-1

Читать на dev.by