Getty Images зноў падала ў суд на распрацоўшчыка Stable Diffusion
Уладальнік фотабанка падаў пазоў у акруговы суд у Дэлавэры да фірмы Stability AI, якая распрацоўвае нейрасетку для генерацыі выяў Stable Diffusion.
Паводле даных The Verge, пазоўнік лічыць, што Stability AI «скапіявала больш за 12 мільёнаў выяў з яго фотабанка без дазволу і фінансавых выплат, каб пабудаваць канкурэнтаздольны бізнэс». На думку пазоўніка, кампанія парушыла аўтарскія правы Getty Images і правы на таварны знак сэрвісу.
Гэта другі пазоў фотабанка да распрацоўшчыка. Першы быў пададзены ў студзені ў лонданскі суд. Юрыст па аўтарскіх правах Ааран Мос упэўнены, што на разгляд справы сыдуць «месяцы», а дасудовае разбіральніцтва адбудзецца толькі праз «некалькі гадоў». Раней у верасні 2022 года Getty Images забараніў карыстальнікам запампоўваць і прадаваць выявы, створаныя нейрасеткамі.
Читать на dev.by