Гід па Кіпры ад экс-варгеймера: легалізацыя, падаткі, выдаткі
Карысную інфармацыю і парады падрыхтаваў Аляксей Герасімовіч.
Карысную інфармацыю і парады падрыхтаваў Аляксей Герасімовіч.
Карысную інфармацыю і парады падрыхтаваў Аляксей Герасімовіч.
Аляксей Герасімовіч пераехаў з сям’ёй на Кіпр у 2014 годзе — як Deputy Head of Global Development у кампаніі Wargaming. Цяпер ён жыве ў цэнтры вострава, працуе Chief Production Officer у гульнявой кампаніі Eschatology Entertainment. За 8+ гадоў на Кіпры Аляксей назапасіў прыстойную экспертызу па востраве і дзеліцца ёю ў блогу «Запіскі хамяка Глюка» (увогуле там у асноўным пра кнігі і музыку, але пра жыццё на Кіпры таксама шмат карыснага).
А яшчэ Аляксей напісаў гід па рэлакацыі на Кіпр. Публікуем троху скарочаную версію з дазволу аўтара.
Цяпер на Кіпр можна заехаць любым рэйсам, калі ў вас ёсць:
Падрабязней пра ўсе віды ўезду можна паглядзець на сайце амбасады Кіпра ў Мінску.
Паколькі Кіпр — гэта востраў, прасцей за ўсё трапіць на яго самалётам (іншы варыянт — па вадзе: сёлета аднавілася паромнае злучэнне з Грэцыяй).
Асноўныя хабы, з якіх звычайна лятаюць на Кіпр, — гэта Лондан, Афіны, Дубай, Каір, Тэль-Авіў, Ерэван, Бейрут, Франкфурт, Парыж ды інш.
ВАЖНА!!! Не спрабуйце патрапіць у Рэспубліку Кіпр праз аэрапорт Эрджан (Эркан) на Паўночным Кіпры. Урад Рэспублікі Кіпра лічыць гэта грубым парушэннем закону. То-бок калі вы вырашылі прыляцець у Стамбул, а адтуль — у аэрапорт Эрджан, каб затым перабрацца на тэрыторыю Рэспублікі Кіпр, у вас будуць вялікія праблемы: вас не толькі не прапусцяць на КПП у буфернай зоне, але вы можаце атрымаць забарону на наведванне Рэспублікі Кіпр і ў будучыні.
Ад 1 чэрвеня 2022 года Кіпр скасаваў усе абмежаванні на ўезд у сувязі з COVID-19. Як і масачны рэжым. На самім востраве маскі і сертыфікат пра вакцынацыю (або тэст) могуць запатрабаваць у пэўных установах (напрыклад, у бальніцах).
Падрабязнасці пра старыя правілы і іх скасаванне — на афіцыйным сайце.
У гэтым раздзеле я не бяруся апісаць усе магчымасці, але толькі тыя, якія даступныя амаль любому спецыялісту. Асобных выпадкаў з інвестыцыямі, купляй нерухомасці і адкрыццём кампаніі я пакуль не разглядаю, паколькі гэта патрабуе ўкладанняў, якія мае далёка не кожны чалавек, што жадае цяпер прыехаць на Кіпр.
На востраў можна прыехаць у якасці турыста, правілы ўезду апісаныя вышэй, час знаходжання таксама залежыць ад краіны:
Аднак пасля гэтага тэрміну вы абавязаныя пакінуць востраў. Таксама вы не маеце права працаваць на востраве, будучы турыстам.
Працоўная віза — гэта права жыць на Кіпры, працуючы супрацоўнікам канкрэтнай кіпрскай кампаніі. То-бок няможна проста прыехаць і самому падаць запыт на такую візу, гэта робіцца кампаніяй, якая вас наймае, толькі пасля атрымання візавага дазволу ад Migration Office, прычым запыт ідзе на канкрэтнага чалавека ў канкрэтную кампанію.
Пры атрыманні працоўнай візы сямейнікі атрымліваюць магчымасць атрымаць візітарскія візы — гэта тып непрацоўных віз. Пад сямейнікамі разумеюцца сужэнец і непаўналетнія дзеці. Ад 2022 года сужэнцы таксама атрымалі магчымасць працаваць, атрымліваючы візу тыпу Spouse Employee.
У выпадку, калі вы спыняеце працу ў гэтай кампаніі (з уласнага жадання або ж з ініцыятывы кампаніі), то ў вас ёсць усяго адзін месяц, на працягу якога вы мусіце альбо пакінуць Кіпр, альбо знайсці іншую працу на востраве, або зрабіць сабе і сям'і візітарскую візу.
Для атрымання візы патрабаванні высоўваюцца хутчэй да кампаніі, чым да падаўца, але іх таксама карысна ведаць:
Дэталёва пра візу ад дырэктара кампаніі Consulco.
Дадзены тып візы дазваляе жыць на Кіпры, аднак вы не маеце пры гэтым права працаваць на востраве. Апошняе важна, паколькі пры гэтым цалкам можна працаваць на кампанію па-за Кіпрам. Або атрымліваць прыбытак ад нейкага свайго бізнэсу за мяжой.
Віза выдаецца на заяўніка і яго сямейнікаў (сужэнца і непаўналетніх дзяцей). Выдаецца на год і патрабуе штогадовага падаўжэння.
Для атрымання візы неабходна:
Важна: сужэнцы ўладальніка візітарскай візы не маюць права працаваць на Кіпры.
Разгляд заявы на візітарскую візу займае ад 6 да 12 месяцаў, аднак адразу пасля падачы дакументаў у вас ужо ёсць легальнае права жыць на востраве і нават пакідаць яго і вяртацца на падставе атрыманага талона ад міграцыйнай службы (аб атрыманні дакументаў на візітарскую візу). Што праўда, пакідаць востраў няможна на тэрмін, які перавышае тры месяцы.
Нават калі вам яшчэ не выдалі дазволу, а прайшло ўжо 11 месяцаў, трэба зноў падаваць дакументы — ужо на наступны год.
Дэталёва пра візу ад дырэктара кампаніі Consulco.
Гэты тып віз на Кіпры з’явіўся ўвесну 2022 года. Іх могуць атрымаць ІТ-спецыялісты, якія жадаюць працаваць аддалена, пражываючы на Кіпры. Але колькасць такіх віз абмежаваная: ад 3 сакавіка 2022 года вызначаны ліміт — 500 на год.
Для атрымання такой візы вы павінныя:
Што дае такая віза:
Час на атрыманне такой візы цяпер ацэньваецца ў 5-7 тыдняў. Пры гэтым вы можаце афіцыйна знаходзіцца на Кіпры ад моманту падачы заяўкі на такую візу.
Дэталёва пра візу ад дырэктара кампаніі Consulco.
Няма ніводнай крыніцы, якая давала б дакладныя заробкі па ўсіх магчымых прафесіях. Па ІТ-індустрыі больш-менш рэлевантныя даныя ёсць тут.
Але трэба разумець, што гэта таксама «сярэдняе па бальніцы», і ў кожнай кампаніі могуць быць свае стаўкі. Некаторыя гіганты плацяць нашмат больш за сярэдняе. Таксама часта ўзровень зп можа залежаць ад таго, дзе на востраве знаходзіцца галоўны офіс кампаніі — так, кошт жыцця ў Лімасоле вышэйшы, чым у Пафасе або Ларнаке.
Па кошце жыцця і выдаткам таксама няма нейкага аднаго ўніверсальнага адказу. Самы дарагі для жыцця горад — Лімасол, дзе засяроджаная большасць рускамоўных ІТ-кампаній. Нікасія таннейшая, Ларнака і Пафас — яшчэ таннейшыя. Плюс маладая пара на жыццё можа выдаткоўваць менш, чым пара з двума дзецьмі (школы, гурткі і іншае).
Вельмі сярэднюю ацэнку можна атрымаць на гэтым рэсурсе. Інфармацыя там прыблізная, але, параўноўваючы яе з ацэнкамі і рэальнымі выдаткамі ў вашым цяперашнім горадзе, можна вылічыць каэфіцыент і на яго аснове прыкінуць будучыя выдаткі.
Ёсць яшчэ такі сайт — найбуйнейшая «барахолка» Кіпра, дзе насамрэч можна і жытло ў арэнду знайсці, і аўтамабіль купіць. Для стартавага разумення ўзроўню коштаў цалкам неблагі рэсурс.
Калі чалавек пражывае на востраве не менш за 183 дні на год, ён аўтаматычна становіцца падатковым рэзідэнтам Кіпра, то-бок абавязаны выплачваць падаходны падатак са свайго прыбытку.
Падрабязная і самая актуальная інструкцыя па падаткаабкладанні на Кіпры ёсць на сайце PwC, вось тут — на рускай мове.
Але самае важнае — гэта ўласна падатак з фізічных асоб. Ён на Кіпры прагрэсіўны:
Акрамя таго, ёсць вылікі з абкладанага даходу, з якіх самымі істотнымі з’яўляюцца:
Пра льготы я таксама падрабязна пісаў у сваім блогу.
Ёсць некалькі неблагіх анлайн-калькулятараў па падатках:
Пры складанні дакумента я выкарыстаў матэрыялы, падрыхтаваныя ў супольнасці CypRus_IT і асабіста яго стваральнікам Алегам Рашэтнікавым, іншых чатаў, а таксама ўласныя веды і асабістыя рэкамендацыі ад кіпрскіх юрыстаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А посла в Ж..у целовать не надо?
можно, но надо усы сбрить
"Алексей Герасимович переехал с семьёй на Кипр в 2014 году — как Deputy Head of Global Development в компании Wargaming"
Помним-помним статьи на замечательном.айти про истории из варгейминга на кипре
Слышал версию что по Visitor Visa подоходный налог платить не нужно.
Для Кирской налоговой ты не существуешь.
Под 20-30% налог бессмысленно.
В ОАЭ по freelance permit 0% до $95K.
Но в ОАЭ всё компенсируется стоимостью бетония.