Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці замарозілі ў Gismart заробкі? Спыталіся ў кампаніі

У чат-бот dev.by прыйшло паведамленне, што «ў Gismart пакуль замарозілі перагляды заробкаў. Нічым пакуль дадаткова не матывуюць, наадварот, сацпакет скарацілі». Спыталіся ў кампаніі, ці так гэта.

14 каментарыяў
Ці замарозілі ў Gismart заробкі? Спыталіся ў кампаніі

У чат-бот dev.by прыйшло паведамленне, што «ў Gismart пакуль замарозілі перагляды заробкаў. Нічым пакуль дадаткова не матывуюць, наадварот, сацпакет скарацілі». Спыталіся ў кампаніі, ці так гэта.

Некалькі супрацоўнікаў ускосна пацвердзілі, што ў кампаніі сапраўды цяпер «не найлепшыя часы», але адмовіліся ўдавацца ў падрабязнасці, спасылаючыся на NDA.

Невядома, ці тычыцца гэта толькі мінскага офіса кампаніі.

Мы задалі прэс-службе Gismart наступныя пытанні:

1. Ці замарозіла Gismart перагляд заробкаў для сваіх супрацоўнікаў? Калі так, то:

  • у якіх лакацыях? 
  • на які тэрмін?
  • ці закранула гэта сацыяльныя выплаты; прэміі; бонусы; кампенсацыі
  • пры легалізацыі;
  • чым гэта абумоўлена (нестабільнай сітуацыяй на рынку)?
  • ці паведамілі пра гэта супрацоўнікам?
  • ці звальняюць супрацоўнікаў, якія патрабуюць павышэння заробку?

2. Ці сапраўды ў Gismart «урэзалі» сацпакет?

Калі так, то што адтуль прыбралі (магчыма, пункты, якімі людзі ўжо не карыстаюцца, бо шмат хто рэлакаваўся)? 

«Супрацоўнікі Gismart атрымліваюць адныя з самых канкурэнтных заробкаў на рынку»

Вось што нам адказалі ў прэс-службе кампаніі:

— Інфармацыя пра заработную плату з’яўляецца канфідэнцыйнай, мы не можам яе публічна выдаваць.

Нягледзячы на нестабільную сітуацыю на рынку, супрацоўнікі Gismart атрымлівалі і працягваюць атрымліваць бонусы за рэкамендацыю кандыдатаў, дапамогу пры рэлакацыі, кампенсацыю пры легалізацыі ды іншыя сацыяльныя выплаты. 

Мы рэгулярна ладзім сустрэчы, дзе паведамляем супрацоўнікам пра будзь-якія змены. 

Ніякіх звальненняў праз патрабаванні павышэння заробку няма і не было. Супрацоўнікі Gismart атрымліваюць адныя з самых канкурэнтных заробкаў на рынку. 

Калі былі звальненні, то яны тычыліся аптымізацыі рэсурсаў кампаніі, невыканання KPIs або іншых прычын.

Сацпакет у Gismart пастаянна абнаўляецца. Мы перыядычна змянялі яго, зыходзячы з пажаданняў і інтарэсаў супрацоўнікаў. Пры гэтым мы захоўваем нашыя бенефіты нязменнымі па асноўных напрамках:

  • Фізічнае і ментальнае здароўе: пашыраная медыцынская страхоўка, кампенсацыя спорту і паслугі карпаратыўных псіхолагаў.
  • Прафесійнае развіццё: кампенсацыя наведвання профільных курсаў і канферэнцый.
  • Фінансавая і інфармацыйная падтрымка пры рэлакацыі. Мы адная з нямногіх IT-кампаній, якая дапамагае супрацоўнікам у любых пытаннях пераезду, легалізацыі і падатковай нагрузкі. 

Gismart — беларуска-брытанскі распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў і праграм. Галаўны офіс у Лондане. У штаце каля 300 супрацоўнікаў. Каманда паблішара працуе ў Беларусі, Польшчы (пры канцы 2022 быў афіцыйна адкрыты офіс у Варшаве) Украіне, Партугаліі і Вялікабрытаніі. Летась Gismart адкрыла некалькі карпаратыўных хабаў у Еўропе і абвясціла пра пераход на фармат працы Remote First.

У партфелі кампаніі 60+ гульняў і праграм, агульная колькасць спамповак большая за 1 мільярд. 

5 падбрэндаў з’яўляюць розныя групы прадуктаў: Loud Apps (music and utilities праграмы), Wellness (wellness партфоліа з флагманскай праграмай Luvly), Woofz (праграма для ўладальнікаў сабак, якая прапаноўвае шэраг навучальных курсаў па дрэсіроўцы), геймдэў-студыя Flime (казуальныя гульні), Superinstant (сацыяльныя анлайн-гульні).

Калі вам ёсць што расказаць з нагоды замарозкі заробкаў у любой ІТ-кампаніі, пішыце нам у бот @devby_insight_bot. Гэта ананімна.

Як лідар Relikt i продакт Gismart будуе музычную студыю i жыццё ў Варшаве
Як лідар Relikt i продакт Gismart будуе музычную студыю i жыццё ў Варшаве
По теме
Як лідар Relikt i продакт Gismart будуе музычную студыю i жыццё ў Варшаве
Сколько стоит привести друга в EPAM Gismart Lyft и другие компании
Сколько стоит привести друга в EPAM, Gismart, Lyft и другие компании
По теме
Сколько стоит привести друга в EPAM, Gismart, Lyft и другие компании
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
Па тэме
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
9

отказались вдаваться в подробности, ссылаясь на NDA

Да просто сц@@ло, какое в РБ NDA, ну честное слово.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
9

Соцпакет в Gismart постоянно обновляется. Мы периодически изменяли его.

Цена на бензин не повышается, она изменяется.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
3

и оптимизируется!

4

Терпилам из рб можно оставить только печенки в офисе и все норм будет 😂

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
1

100% так!
Эти люди не читали ни Солженицына, ни Шаламова. А ведь это совсем свежая наша история. Им можно сказать, что вот для вас создан специальный ИТ-лагерь, с охранниками и бараками, где за ними будет присмотр, печенек нет, но если они хорошо за день поработают, то вечером будет миска супа и горбушка хлеба. И они останутся работать и даже аналогий не увидят.

-1

Зачем читать Солженицына, если там одна ложь?

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

А по БТ и ОРТ чистую правду говорят получается?

0

Есть только ОРТ и Солженицын. Понял)

-1

А что сделают нетерпилы из польши? Спойлер: ничего)

0

Песков с Лавровым в этом гисмарте похоже подрабатывают. Слов много информации 0

0

А что, где-то сейчас повышают зп?)

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

Много где. Но в РБ почти нигде, да

2

у нас в детском саду дед мороз был, бегал "заморожу заморожу". хорошо что среднюю заморозили , теперь хулибуки дорожать не будут

Anonymous
Anonymous
0

какой конф инфе относится зарплаты?) что за бред ответила одна из лидов беларуского айти рынка