GitHub навучыўся самастойна выпраўляць уразлівасці ў кодзе
GitHub запусціў першую бэта-версію АІ-інструмента для аўтаматычнага пошуку і выпраўлення ўразлівасцяў бяспекі ў кодзе проста ў працэсе яго напісання. Новая функцыя спалучае магчымасці асістэнта Copilot і фірмовага рухавіка CodeQL для семантычнага аналізу кода.

Паводле слоў GitHub, новая сістэма здольная ліквідаваць больш за дзве траціны знойдзеных ёю ўразлівасцяў — часцяком без неабходнасці рэдагаваць код для саміх распрацоўшчыкаў. Таксама аўтакарэктар кода будзе ахопліваць больш за 90% тыпаў абвестак у падтрымоўваных мовах. Цяпер гэта JavaScript, Typescript, Java і Python.
Новая функцыя стала даступная для ўсіх карыстальнікаў Github Advanced Security. GitHub адзначае, што яна зэканоміць распрацоўшчыкам час, які яны раней трацілі на манатонныя задачы па выпраўленні памылак, і паскорыць працэс распрацоўкі, а таксама разгрузіць каманды бяспекі і дасць ім магчымасць заняцца стратэгічнымі задачамі абароны сваіх кампаній.
Генераваць выпраўленні і тлумачэнні да іх будзе убудаваная мадэль GPT-4 ад OpenAI. У GitHub перакананыя, што пераважная большасць аўтападказак будзе верная, але папярэджваюць, што ў невялікім працэнце выпадкаў «можа выяўляцца значнае неразуменне кодавай базы або ўразлівасці».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣
Всё, хана ауно(гит)хабу. Выживут только аунокоды от аунософта.
Пользуйте люди нормальный хостинг а лучше свой.