Кіраўнік Cisco назваў «дурнымі» інтэрв'ю з кандыдатамі на павышэнне
Генеральны дырэктар Cisco Чак Робінс раскрытыкаваў практыку сумоўяў з кандыдатамі на павышэнне ў кампаніі. Ён лічыць, што такія сустрэчы рэдка даюць карысную інфармацыю пра супрацоўніка.
Генеральны дырэктар Cisco Чак Робінс раскрытыкаваў практыку сумоўяў з кандыдатамі на павышэнне ў кампаніі. Ён лічыць, што такія сустрэчы рэдка даюць карысную інфармацыю пра супрацоўніка.
«Калі ў нас ёсць два ці тры ўнутраныя прэтэндэнты на пасаду, увесь працэс інтэрв’ю — гэта глупства», — сказаў Робінс. Паводле яго слоў, паўгадзінная гутарка не здольная паказаць больш, чым штодзённая праца супрацоўніка, за якой кіраўніцтва можа назіраць напрамую.
Гэтая пазіцыя адлюстроўвае больш шырокую кар’ерную філасофію топ-менеджара: «Кожны дзень, калі вы працуеце, — гэта інтэрв’ю на вашу наступную пасаду». Робінс, які пачаў кар’еру ў Cisco ў 1997 годзе з пазіцыі менеджара па працы з кліентамі, лічыць, што для прасоўвання недастаткова проста імкнуцца ўверх па карпаратыўнай лесвіцы.
На думку бізнесмена, ключавую ролю адыгрывае ўменне працаваць у камандзе і дапамагаць калегам дамагацца поспеху. «Чалавек, сканцэнтраваны выключна на ўласным прасоўванні, хутчэй за ўсё, не дасягне мэты», — адзначыў ён.
Робінс прапанаваў просты спосаб зразумець, ці гатовы супрацоўнік да павышэння: уявіць рэакцыю калег на навіну аб прызначэнні. Калі каманда палічыць рашэнне лагічным, значыць кандыдат сапраўды заслужыў новую ролю. Калі ж узнікаюць сумневы — магчыма, да наступнага кроку яшчэ рана.
Асобна кіраўнік Cisco падкрэсліў важнасць эмацыйнага інтэлекту. Па яго словах, па-сапраўднаму паспяховыя лідары спалучаюць тэхнічную экспертызу, высокі EQ і шчырую адданасць місіі каманды.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.