Кіраўнік Google DeepMind: ШІ будзе рабіць усё-ўсё не горш за чалавека праз 5–10 гадоў

Гендырэктар DeepMind Дэміс Хасабіс лічыць, што агульны штучны інтэлект (AGI), які зраўняецца з чалавекам у любой справе ці будзе нават разумнейшы за «скураных» стваральнікаў, з’явіцца ўжо ў наступным дзесяцігоддзі. Такі прагноз ён агучыў днямі на брыфінгу ШІ-падраздзялення Google у Лондане.

4 каментарыя

«Сённяшнія ШІ-сістэмы вельмі пасіўныя і шмат чаго не ўмеюць. Але я думаю, што цягам 5–10 гадоў у іх з’явіцца мноства гэтых здольнасцей, і мы пачнём набліжацца да так званага агульнага штучнага інтэлекту», — адзначыў нобелеўскі лаўрэат.

Хасабіс вызначае AGI як «сістэму, якая валодае ўсімі складанымі здольнасцямі людзей». Ён падкрэслівае, што такога ШІ пакуль не існуе — сучасныя сістэмы могуць рабіць уражальныя рэчы, але да таго, як яны стануць усемагутнымі, даследчыкам яшчэ трэба вельмі шмат працаваць.

Асноўнай цяжкасцю для ШІ-сістэм на гэтым этапе ён называе разуменне навакольнага кантэксту. Распрацоўшчыкі навучылі ШІ дзяліць складаныя задачы на часткі, самастойна выконваць іх, разважаць і планаваць, напрыклад, у гульнях. Але вывесці гэтую тэхналогію ў рэальны свет і прымусіць дзейнічаць на практыцы аказалася праблематычна. Тым не менш Хасабіс ацэньвае прагрэс апошніх гадоў у гэтым плане аптымістычна.

СЕА Anthropic Дарыа Амадэй лічыць, што AGI, які «лепшы за амаль усіх людзей амаль ва ўсіх задачах», прыйдзе раней — «праз 2–3 гады». Пра гэта ён заявіў CNBC у Давосе ў студзені.

CEO Anthropic прапанаваў даць ШІ кнопку «сысці з працы»
Па тэме
CEO Anthropic прапанаваў даць ШІ кнопку «сысці з працы»
СЕО «кітайскага Google»: АІ-бурбалка змяце 99% гульцоў
Па тэме
СЕО «кітайскага Google»: АІ-бурбалка змяце 99% гульцоў
Супрацоўнікі Google атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі
Па тэме
Супрацоўнікі Google атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі

Читать на dev.by