Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Галоўны вучоны Google растлумачыў, чаму не любіць гаварыць пра агульны ШІ

Старэйшы навуковы супрацоўнік Google Джэфры Дзін, які працуе над штучным інтэлектам у Google DeepMind і Google Research, распавёў, чаму трымаецца далей ад размоў на тэму агульнага штучнага інтэлекту (AGI).

Пакінуць каментарый

«Я стараюся пазбягаць абмеркаванняў AGI, бо розныя людзі даюць яму вельмі розныя вызначэнні, і складанасць задачы адрозніваецца ў трыльёны разоў», — адзначыў ён у нядаўнім выпуску The Moonshot Podcast.

Па яго словах, цяперашнія ШІ-мадэлі, «магчыма, ужо» лепшыя за сярэднестатыстычнага чалавека ў большасці разумовых задач.

«Большасці людзей няпроста справіцца з выпадковымі заданнямі, з якімі яны ніколі не сутыкаліся. А вось некаторыя сучасныя мадэлі ў многіх выпадках паказваюць вельмі годны вынік», — сказаў навуковец. Але дадаў, што мадэлі ўсё яшчэ часта памыляюцца і «не дацягваюць да экспертнага ўзроўню ў некаторых абласцях». А быць сярэднячком у многім і быць лепшым за топавых сусветных спецыялістаў у кожнай задачы — гэта дзве зусім розныя рэчы, патлумачыў Дзін.

На пытанне аб тым, колькі яшчэ чакаць ШІ, які будзе рабіць навуковыя адкрыцці хутчэй за людзей, Дзін адказаў, што ў некаторых сферах гэты момант ужо не за гарамі. «У многіх абласцях аўтаматызаваны пошук і вылічэнні здольныя паскараць прагрэс — у навуцы, інжынерыі. Такія тэхналогіі адкрыюць новыя гарызонты для нашых магчымасцяў у бліжэйшыя 5, 10, 15, 20 гадоў», — адзначыў ён.

Што тычыцца дэфініцыі, то многія ШІ-даследчыкі разумеюць пад AGI інтэлект, падобны да чалавечага і здольны разумець і навучацца, як чалавек. Іншыя вызначаюць яго як аўтаномныя вылічальныя сістэмы, якія перавышаюць людзей у большасці эканамічна карысных задач. Часавыя рамкі дасягнення ШІ па версіі розных экспертаў адрозніваюцца ад некалькіх гадоў да дзесяцігоддзяў.

СЕО Mistral: агульны ШІ — проста маркетынг. А ацэньваць інтэлект трэба па вось гэтай метрыцы
СЕО Mistral: агульны ШІ — проста маркетынг. А ацэньваць «інтэлект» трэба па вось гэтай метрыцы
Па тэме
СЕО Mistral: агульны ШІ — проста маркетынг. А ацэньваць «інтэлект» трэба па вось гэтай метрыцы
Гендырэктар OpenAI расказаў калі зявіцца звышрозум (спойлер: вельмі хутка)
Гендырэктар OpenAI расказаў, калі з’явіцца звышрозум (спойлер: вельмі хутка)
Па тэме
Гендырэктар OpenAI расказаў, калі з’явіцца звышрозум (спойлер: вельмі хутка)
Кіраўнік Google DeepMind: ШІ будзе рабіць усё-ўсё не горш за чалавека праз 5–10 гадоў
Кіраўнік Google DeepMind: ШІ будзе рабіць усё-ўсё не горш за чалавека праз 5–10 гадоў
Па тэме
Кіраўнік Google DeepMind: ШІ будзе рабіць усё-ўсё не горш за чалавека праз 5–10 гадоў
Студэнтка кінула MIT бо «ШІ знішчыць чалавецтва раней чым яна скончыць вучобу»
Студэнтка кінула MIT, бо «ШІ знішчыць чалавецтва раней, чым яна скончыць вучобу»
Па тэме
Студэнтка кінула MIT, бо «ШІ знішчыць чалавецтва раней, чым яна скончыць вучобу»
Чытайце таксама
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
4 каментарыя
Google зноў пачне масава падаваць супрацоўнікаў на працэдуру для грын-карты — спыніла ў 2023
Google зноў пачне масава падаваць супрацоўнікаў на працэдуру для грын-карты — спыніла ў 2023
Google зноў пачне масава падаваць супрацоўнікаў на працэдуру для грын-карты — спыніла ў 2023
OpenAI можа забраць да 40% сусветнай памяці — рынак рыхтуецца да дэфіцыту
OpenAI можа забраць да 40% сусветнай памяці — рынак рыхтуецца да дэфіцыту
OpenAI можа забраць да 40% сусветнай памяці — рынак рыхтуецца да дэфіцыту
1 каментарый
Тэхкампаніі дзеля ШІ трапілі ў рэкордныя даўгі за ўсю гісторыю галіны
Тэхкампаніі дзеля ШІ трапілі ў рэкордныя даўгі за ўсю гісторыю галіны
Тэхкампаніі дзеля ШІ трапілі ў рэкордныя даўгі за ўсю гісторыю галіны

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.