Гендырэктар OpenAI расказаў, калі з'явіцца звышрозум (спойлер: вельмі хутка)
Сэм Альтман апублікаваў пост, у якім падзяліўся думкамі пра АІ-мадэлі, якія «разважаюць», і шляхі сваёй кампаніі да агульнага штучнага інтэлекту (AGI), а таксама прадказаннямі пра тое, як тэхналогія паўплывае на наш свет ужо сёлета і калі чакаць суперінтэлект.
Сэм Альтман апублікаваў пост, у якім падзяліўся думкамі пра АІ-мадэлі, якія «разважаюць», і шляхі сваёй кампаніі да агульнага штучнага інтэлекту (AGI), а таксама прадказаннямі пра тое, як тэхналогія паўплывае на наш свет ужо сёлета і калі чакаць суперінтэлект.
Альтман казаў пра неверагодную хуткасць, з якой развіваецца АІ і сама кампанія — паводле яго слоў, за пару апошніх бурных гадоў OpenAI перажыла столькі, колькі звычайныя кампаніі перажываюць за дзесяцігоддзе: выпраўляць памылкі і карэктаваць курс прыходзіцца лётма, а ў працэсе непазбежна ўзнікаюць канфлікты. Але калі тактыка OpenAI пастаянна мяняецца, то яе бачанне застаецца ранейшым.
У кампаніі ганарацца сваімі поспехамі ў даследаваннях. Тут лічаць, што трэба паступова адкрываць доступ да АІ-сістэм для грамадства, каб у людзей быў час адаптавацца да тэхналогіі. Гэта, у прыватнасці, дазволіць зрабіць такія сістэмы бяспечнымі.
Таксама Альтман сцвярджае, што ў OpenAI ведаюць, як стварыць AGI ў яго традыцыйным разуменні. І лічаць, што першыя АІ-агенты пачнуць працаваць і адчувальна зменяць прадукцыйнасць кампаній ужо ў 2025 годзе.
Але на гэтым кампанія спыняцца не збіраецца і мае намер стварыць звышінтэлект у поўным сэнсе слова. Дзякуючы інструментам на яго аснове навукова-тэхнічны прагрэс і інавацыі будуць расці тэмпамі, якіх самі па сабе людзі не маглі б дасягнуць. Гэта ў сваю чаргу прывядзе да значнага росту дабрабыту чалавецтва, прадказвае Альтман.
Прадпрымальнік прызнае, што цяпер гэта можа гучаць як нешта з вобласці фантастыкі. Але ўпэўнены, што ўжо на працягу некалькіх гадоў звышінтэлект стане нашай новай рэальнасцю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
42
в следующий раз Альтман просто сдвинет дату
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 студзеня 2025, 08:58