Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму
У паштовага сэрвісу з’явілася абнаўленне спам-фільтра, кампанія называе яго «адным з найбуйнейшых абнаўленняў сістэмы абароны за апошнія гады».
У паштовую службу інтэграваная новая сістэма класіфікацыі тэкстаў Resilient & Efficient Text Vectorizer (RETVec). Яна вызначае спам-паведамленні, у тым ліку электронныя лісты з вялікай колькасцю спецыяльных сімвалаў, смайлаў, памылак друку і іншых элементаў, якія раней былі цяжка адрозныя для фільтраў.
Новы алгарытм эфектыўна вызначае гамагліфы, то-бок графічна вельмі падобныя адзін на аднаго знакі, якія адрозніваюцца значэннем. Алгарытм навучаўся з дапамогай прасунутага кадзіроўшчыка, здольнага кадзіраваць любыя сімвалы і словы ў фармаце UTF-8. Цяпер ён можа працаваць на больш як ста мовах.
Таксама алгарытм пабудаваны на базе АІ-фрэймворка TensorFlow і ў працэсе працы вызначае візуальнае «падабенства» для вызначэння значэнняў слоў, а не сімвалы, з якіх яны складаюцца. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, узровень выяўлення спаму павысіўся на 38%, а колькасць няправільных спрацоўванняў зменшылася на 19, 4%.
Читать на dev.by