«Год эфектыўнасці» спрацаваў: у Meta падскочыла квартальная выручка

У лютым 2022 года Meta за адзін дзень страціла рэкордныя $230 млрд капіталізацыі. У лістападзе кампанія абвясціла аб звальненні 11 тысяч супрацоўнікаў і яшчэ 10 тысяч іх калег — у гэтым сакавіку, папярэдне абвясціўшы 2023-і «годам эфектыўнасці» і зрабіўшы ўпор на штучны інтэлект.

Пакінуць каментарый

У гэтую сераду кампанія выпусціла фінансавую справаздачу за другі квартал: у параўнанні з аналагічным перыядам годам раней яе выручка павялічылася на 11% да $32 млрд і перасягнула прагнозы аналітыкаў ($31,12 млрд). Даходнасць акцый склала $2,98 супраць чаканых $2,91. План на трэці квартал знаходзіцца ў дыяпазоне $32-$34,5 млрд — эксперты арыентаваліся на $31,3 млрд.

Каціроўкі Meta на прэмаркеце ў чацвер узляцелі на 9%. А за няпоўны 2023 год рост склаў 139%.

Як піша Insider, Meta ўпершыню зафіксавала двухзначны рост квартальных даходаў ад часоў бурнага пандэмійнага росту. «Прыемна бачыць, што зробленыя намі рашэнні і інвестыцыі пачынаюць апраўдваць сябе», — адзначыў Марк Цукерберг падчас прэзентацыі.

Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў
Па тэме
Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў

У кантэксце эфектыўнасці прадпрымальнік таксама згадаў Threads, нядаўна запушчаны канкурэнт Twitter. Паводле яго слоў, гэты прадукт быў створаны параўнальна маленькай камандай у сціснутыя тэрміны, а не раздзьмутай камандай са шматлікімі пластамі менеджараў, якія толькі затармазілі б рэліз.

Таксама дае плён актыўнае ўкараненне АІ. Нядаўна Meta выпусціла вялікую моўную мадэль Llama 2 — аналаг GPT-4 ад OpenAI. Акрамя таго, штучны інтэлект задзейнічаны ў рэкамендацыйных алгарытмах Facebook і дапамог на 7% павялічыць час, які бавіцца карыстальнікамі на платформе. Разам з тым Цукерберг сказаў, што не ўпэўнены ў стаўцы на метавёрс і не гарантуе, што яна акупіцца.

Meta платила разработчикам метавёрса до $1 млн — вдвое выше рынка. Теперь у Цукерберга новая игрушка
По теме
Meta платила разработчикам метавёрса до $1 млн — вдвое выше рынка. Теперь у Цукерберга новая игрушка
Meta потеряла треть ИИ-специалистов за прошлый год
По теме
Meta потеряла треть ИИ-специалистов за прошлый год
Threads за две недели потерял 70% пользователей
По теме
Threads за две недели потерял 70% пользователей

Читать на dev.by