Год Linux: у 2022-м яна рэзка стала папулярнейшай за macOS у распрацоўшчыкаў

Працэнт распрацоўшчыкаў, якія ў якасці асноўнай працоўнай АС называюць Linux, амаль непахісна расце апошнія пяць гадоў. Ад 2018-га да 2021-га года доля такіх рэспандэнтаў у штогадовым апытанні Stack Overflow змянялася так: 23,2%, 25,6%, 26,6% і 25,32%.

1 каментарый

Калі летась macOS адставала ненашмат (25,19%), то ў 2022-м Linux прыкметна вырвалася наперад: яе назвалі асноўнай аперацыйнай сістэмай для працоўнага карыстання 39,89% апытаных, а macOS — 32,97%.

Што тычыцца асабістага выкарыстання, тут разрыў выявіўся яшчэ трохі большым: 40,23% — у Linux і 31,07% — у macOS. І гэта — без уліку 15% апытаных, якія назвалі як асноўную WSL (14,34% калі казаць пра прафесійнае выкарыстанне).

Варта адзначыць, што сёлета ў адрозненне ад папярэдніх гадоў можна было выбіраць некалькі варыянтаў адказу.

Лідзіруе з вялікім адрывам Windows: для асабістых мэтаў яе як асноўную выкарыстоўваюць 62,33% удзельнікаў апытання і 48,82% — у працы.

Самые популярные, любимые и ненавистные языки и технологии: вышел свежий отчёт Stack Overflow
По теме
Самые популярные, любимые и ненавистные языки и технологии: вышел свежий отчёт Stack Overflow
Stack Overflow: 74% распрацоўшчыкаў хочуць звольніцца. І галоўнае — не грошы
Па тэме
Stack Overflow: 74% распрацоўшчыкаў хочуць звольніцца. І галоўнае — не грошы

Читать на dev.by