«Голад перамагае стаж»: менеджар Anthropic сказаў, што кодынг-інтэрв'ю — усё, і даў парады джунам
Тэхнічным суразмоўям — канец. Замест іх цяпер Claude. Інжынерны менеджар Anthropic Фелікс Рызеберг заявіў, што цалкам змяніў працэс найму ў сваёй камандзе, бо традыцыйныя заданні ў праграмаванні больш не паказваюць рэальны патэнцыял кандыдата.
Тэхнічным суразмоўям — канец. Замест іх цяпер Claude. Інжынерны менеджар Anthropic Фелікс Рызеберг заявіў, што цалкам змяніў працэс найму ў сваёй камандзе, бо традыцыйныя заданні ў праграмаванні больш не паказваюць рэальны патэнцыял кандыдата.
«Суразмоўі з праверкай кодынгу мёртвыя — прынамсі для маёй каманды ў Anthropic. Я бачыў дастаткова, каб зразумець: яны больш не даюць ніякіх карысных вынікаў», — напісаў Рызеберг у X.
У сваім блогу Рызеберг дадаў, што няма сэнсу даваць кандыдатам задачкі ў алгарытмах ці пытацца пра мовы накшталт Assembly, таму што «Claude справіцца з гэтым лепш».
На ягоную думку, тэставыя заданні і раней былі «слабым, але карысным» індыкатарам поспеху, аднак ключавую каштоўнасць у камандах ствараюць зусім не тыя, хто ідэальна здае падобныя тэсты.
«Я бачу, як параўнальна неспрактыкаваныя інжынеры абыходзяць людзей, якія пішуць код аб’ектыўна лепш і працуюць у індустрыі значна даўжэй. Голад перамагае стаж», — канстатаваў Рызеберг.
Тое, што ШІ піша большую частку кода ў Anthropic, адлюстроўвае агульны зрух у ІТ-гігантах. Google пашырае пілотныя праграмы тэхсуразмоўяў, дзе кандыдатам дазваляюць выкарыстоўваць Gemini — так кампанія ацэньвае навыкі промптынгу і ўменне працаваць у пары з нейрасеткай. Amazon заклікала інжынераў рабіць акцэнт на рэальную карысць для кліента, а не проста на аб’ём напісанага кода, і спалучаць чалавечае меркаванне з інтэлектам машын.
Як вылучыцца джунам
У Рызеберга ёсць парады пачаткоўцам — і ўвогуле ўсім, у каго пакуль няма высокай пазіцыі ў кампаніі. Замест таго каб проста закрываць тыкеты з бэклогу, трэба глыбока разабрацца ў бізнес-праблемах, якія спрабуе вырашыць кампанія. Таксама варта прапанаваць смелую ідэю, здольную прасоўваць гэтыя мэты, і хутка сабраць працуючы прататып. Нарэшце, важна сканцэнтравацца на адной моцнай ідэі, а не запіхваць кучу ідэй у адзін перагружаны прадукт.
Акрамя таго, менавіта джуны часцей свежым позіркам заўважаюць зламаны карыстальніцкі досвед і ставяць пад сумнеў сталыя патэрны. Для прыкладу Рызеберг прывёў двух новых інжынераў Anthropic, якія за выхадныя з нуля сабралі графічны інтэрфейс для Claude Code — і ўжо праз восем дзён першая версія выйшла ў рэліз.
Ідэальнага фармату ацэнкі кандыдатаў у эпоху ШІ Рызеберг пакуль не знайшоў. Цяпер пры адборы рэзюмэ і партфоліа ён шукае невялікія прататыпы, якія дэманструюць «густ, эмпатыю і прынцыповае мысленне» — якасці, якія ў ІТ цэняцца ўсё вышэй.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.