Google змяніла правілы для распрацоўшчыкаў Play Store у ЕС
Распрацоўшчыкам будзе лягчэй перанакіроўваць карыстальнікаў за межы стора. З мінулага года яны могуць устаўляць у аплікацыі спасылкі на староннія сэрвісы і сайты для аплаты ўбудаваных пакупак і падпісак. Цяпер у іх з’явіцца больш опцый, напрыклад размяшчаць спасылкі для запампоўкі іх аплікацый.
Таксама Google перагледзела камісіі за пакупкі па-за Play Store. Збор за першапачатковыя пакупкі, які спаганяецца паўгода пасля ўсталёўкі карыстальнікам аплікацыі, паменшаны з 10% да 3%. Збор за рэгулярныя пакупкі, які спаганяецца ў астатні час, складзе 10-13% у залежнасці ад узроўню доступу распрацоўшчыка да функцыяналу платформы.
Таксама Google увяла два зборы за загрузкі праз спасылкі. Першыя паўгода ён будзе роўны 3%, а потым будзе дзейнічаць фіксаваная стаўка ў еўра — яе памер залежыць ад краіны карыстальніка.
Змены часткова ўступілі ў сілу, а цалкам запрацуюць з верасня.
Читать на dev.by