Google ледзь не забіў беларуску — не распазнаў паганку
tochka.by апублікаваў гісторыю гамяльчанкі Святланы, за якой сачылі карыстальнікі TikTok. Жанчына некалькі дзён публікавала ролікі з бальніцы пра атручванне смяротным грыбом і барацьбу за жыццё.
tochka.by апублікаваў гісторыю гамяльчанкі Святланы, за якой сачылі карыстальнікі TikTok. Жанчына некалькі дзён публікавала ролікі з бальніцы пра атручванне смяротным грыбом і барацьбу за жыццё.
tochka.by апублікаваў гісторыю гамяльчанкі Святланы, за якой сачылі карыстальнікі TikTok. Жанчына некалькі дзён публікавала ролікі з бальніцы пра атручванне смяротным грыбом і барацьбу за жыццё.
Усё пачалося 10 кастрычніка. Вечарам гамяльчанка павячэрала на працы грыбамі з грэцкім ёгуртам і памідорамі. На смак грыбы нічым не адрозніваліся ад звычайных.
@svetik_semicvetik777 #отравление бледной поганкой 😱😱😱#как всё начиналось #Часть 1# Никто особо никогда не заморачивается и не думает о том,что может быть.А если и заморачиваются,то тоже попадают в жизненные ловушки.Так случилось и со мной,не думала,не гадала.Просто случилось.Не перепроверила,не перестраховалась.Можно было просто выбросить.Но уже произошло.На фото обозначены две огромные шляпки,которые я употребила в пищу.Гугл выдал мне сыроежки,но я понимала,что это не они и всё равно приготовила.Приготовила как зонтики в сыром виде обжарила в кляре.И ещё пару дней они приготовленные лежали в холодильнике и ждали своего часа.Возможно я уберегла своих родных от всевозможного горя и несчастья 🙏🙏🙏 страшно подумать,если бы их употребили мои родные.#Минск🇧🇾Научно -практический центр хирургии трансплантологии и гематологии #рек🙏🏼🙏🏼🙏🏼🤞🤞🤞 ♬ Nuclear Alarm Siren — Prestigigator
Уначы Святлана адчула сябе дрэнна, але раніцай усё ж паехала на працу, дзе пачалася моцная рвота. Калегі параілі выклікаць скорую. На той момант жанчына ўжо пачала падазраваць, што справа ў з’едзеных напярэдадні грыбах.
У адным з паведамленняў Святлана паказала фатаграфію грыбоў, якія пасля прыгатавала і з’ела. На здымку яна абвяла дзве буйныя шапкі, якія выклікалі сумневы.
Жанчына паспрабавала вызначыць іх з дапамогай Google. Пашукавік выдаў сыраежкі, хоць яна разумела, што грыбы на іх не падобныя. Але выкідваць не стала — абсмажыла і пасля гэтага яшчэ некалькі дзён захоўвала ў халадзільніку, перш чым з’есці.
Святлану даставілі ў Гомельскую бальніцу скорай медычнай дапамогі з дыягназам «атручванне грыбамі». Версію з блёклай паганкай дактары першапачаткова нават не разглядалі. Але сваякі западозрылі менавіта яе і звязаліся з вопытным грыбніком, які пацвердзіў іхныя асцярогі і параіў неадкладна паведаміць пра гэта медыкам.
Тым часам стан Святланы пагаршаўся, а аналізы паказвалі рэзкі рост печанёвых ферментаў. Ёй двойчы правялі плазмафярэз і пералілі донарскую плазму, а затым дактары перавялі пацыентку ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Там гамяльчанку змясцілі ў рэанімацыю і папярэдзілі, што калі паказчыкі будуць і далей пагаршацца, можа спатрэбіцца пересадка печані.
Але пасля інтэнсіўнага лячэння аналізы пачалі паляпшацца, пересадка не спатрэбілася. Пазней Святлану выпісалі з бальніцы.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.