Год «бумерангоў»: Google масава вяртае былых супрацоўнікаў

Google вядзе зацятую барацьбу за былых супрацоўнікаў, каб узмацніць пазіцыі ў ШІ-гонцы з OpenAI, Meta і Anthropic. Каля 20% інжынераў ПЗ, што наймаліся кампаніяй сёлета для працы над ШІ, складаюць так званыя «супрацоўнікі-бумерангі» — гэта больш, чым у папярэднія гады, даведаўся CNBC.

Пакінуць каментарый

У кампаніі пацвердзілі, што лічба слушная і што тут фіксуюць ўсплёск колькасці даследчыкаў ШІ, якія вяртаюцца ад буйных канкурэнтаў, у параўнанні з 2024 годам.

Кіраўнік аддзела кампенсацыі Google Джон Кэйсі казаў пра трэнд на нядаўнім сходзе супрацоўнікаў. Паводле яго словаў, софтверных інжынераў, што вярнуліся, прывабілі назад глыбокія кішэні Google і магутная вылічальная інфраструктура, якая патрэбная для працы ШІ.

Выданне адзначае, што пул экс-супрацоўнікаў у Google прыстойны: у пачатку 2023 года мацярынская Alphabet скараціла 12 тысяч чалавек — 6% штата. Але з’ява рэхайрынгу назіраецца ў цэлым па рынку — пра яго яшчэ ў маі пісалі аналітыкі ADP Research, і самы вялікі ўсплёск фіксаваўся ў «інфармацыйным» сектары.

YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні
Па тэме
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні

Читать на dev.by