Google пачала блакаваць сэрвісы для расійскіх арганізацый
У ноч на 10 жніўня Google пачала масава блакаваць карпаратыўныя сэрвісы Google Workspace, сярод якіх пошта, «Google Дакументы», «Google Дыск» і іншыя, для расійскіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта «Камерсанту» расказалі крыніцы ў дзвюх буйных ІТ-кампаніях.
У ноч на 10 жніўня Google пачала масава блакаваць карпаратыўныя сэрвісы Google Workspace, сярод якіх пошта, «Google Дакументы», «Google Дыск» і іншыя, для расійскіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта «Камерсанту» расказалі крыніцы ў дзвюх буйных ІТ-кампаніях.
Назваў пацярпелых арганізацый крыніцы не ўдакладнілі. «Пасля блакавання сэрвісаў супрацоўнікі кампаніі не могуць зайсці ў карпаратыўную пошту, скарыстацца электронным дакументаабаротам праз Google Docs, праз што ёсць рызыка фінансавых і рэпутацыйных страт, амаль усе важныя дакументы і перапіскі засталіся ў карпаратыўным сховішчы Google», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.
Суразмоўца ў іншай буйной кампаніі адзначыў, што цяпер на амерыканскай платформе захоўваецца каля 30% усёй карпаратыўнай інфармацыі расійскіх кампаній: «Многія арганізацыі да канца адцягваюць пераход на альтэрнатыўныя працоўныя прасторы, напрыклад, „Яндэкса“, спадзеючыся, што Google загадзя папярэдзіць пра блакаванне». Сэрвісамі Google Workspace у асноўным карыстаюцца кампаніі малога і сярэдняга бізнэсу, на якія не дзейнічаюць патрабаванні імпартазамяшчэння.
Суразмоўцы «Камерсанта» на ІТ-рынку мяркуюць, што Google працягне блакаваць расійскія прадпрыемствы, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС або ЗША. «Больш за тое, амерыканская кампанія можа рабіць гэта без папярэджання, што не дазволіць кампаніям зрабіць рэзервовае капіраванне на альтэрнатыўныя пляцоўкі», — дадаў адзін з іх.
Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс», бо баяцца адтоку айцішнікаў
У рассыланні, якая прыйшла супрацоўнікам расійскіх ІТ-кампаній, Google аргументавала блакаванне «спам-паведамленнямі». Паводле слоў экспертаў, памылка можа паўстаць, калі адпраўляць ліст больш як 500 атрымальнікам адразу або больш як 500 лістоў за дзень. Але на камерцыйных версіях сэрвісаў запас па адпраўцы лістоў большы. І пакуль яны не заўважылі ўсплёску блакаванняў.
Між тым крыніца, блізкая да Google, сцвярджае, што змяненняў у доступе да наяўных сэрвісаў Workspace у Расіі «наўмысна не ўводзілася».
А ўчора стала вядома, што ліцэнзій расійскіх кампаній на софт пасля 30 верасня не будзе працягваць Microsoft.
А вообще, надо быть сказочными менеджерами, чтобы уже больше чем за год не переехать на других хостеров или хотя бы не наладить ежедневный бэкап документов
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а что насчет беларусских?
Татьяна договорилась
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 жніўня 2023, 15:35
А вообще, надо быть сказочными менеджерами, чтобы уже больше чем за год не переехать на других хостеров или хотя бы не наладить ежедневный бэкап документов
Аграклауд?
Ботоферма?
Так смешно, свежо и оригинально
бикдауд. что мы зря отечественное облако программировали
А что случилось? За что?
Продолжайте в том же духе.
Переехал к индусам на Zoho и доволен.
а почему не на отечественный аналог ? чем он хуже индусов?
Идиотский способ разводилова, ты же все равно остаешься в дурном свете
мы с гришей в этом солидарны. из за айти развалились наши КБ и НИИ. пересматриваю его передачу каждый раз после похода в церковь
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 жніўня 2023, 12:12