Google пачне блюрыць эратычны кантэнт па змаўчанні
Пашукавік пачаў цэнзураваць адчувальны кантэнт пры выдачы вынікаў. Функцыя «Бяспечны пошук» па змаўчанні будзе працаваць ва ўсіх карыстальнікаў.
Цяпер пры пошуку эратычнага кантэнту пашукавік будзе аўтаматычна блюрыць усе выявы і відэа ў выдачы, якія распазнае як адчувальныя. Функцыю можна адключыць у наладах пашукавіка як у браўзеры, так і ў мабільнай праграме. Для гэтага карыстальнік мае быць старэйшым за 18 гадоў.
Таксама падраздзяленне Deep Mind распрацавала тэхналогію SynthID, якая дазваляе пазначаць генератыўны АІ-кантэнт, не пагаршаючы яго якасці. Яна працуе шляхам укаранення тонкіх змяненняў у асобныя пікселі малюнкаў, ствараючы вадзяны знак, нябачны для чалавечага вока, але распазнавальны для камп’ютараў. Кампанія сцвярджае, што SynthID нельга выдаліць, нават калі абрэзаць выяву.
Читать на dev.by