Google абнавіла дызайн лагатыпа Android

Google паказала абноўлены лагатып Android. Паводле слоў кампаніі, ён лепш адлюстроўвае Android-супольнасць і проста выглядае пацешней.

Пакінуць каментарый

Google вырашыла адмовіцца ад напісання назвы «android» з малой літары і дадала вялікую «А». Гэта мае надаць лагатыпу «больш вагі побач з лагатыпам Google».

Робат Android стаў важнай часткай лагатыпа — ён адлюстроўвае гуллівасць і дынамічнасць самой сістэмы. Яго 3D-дызайн і поўнапамерную версію таксама абнавілі, каб яго было прасцей выкарыстоўваць у лічбавым асяроддзі і рэальным свеце.

Апошні раз лагатып Android мяняўся ў 2019 годзе. Новы кампанія пачне выкарыстоўваць ужо сёлета.

Google и Meta платят самые большие зарплаты инженерам среди бигтех-компаний
По теме
Google и Meta платят самые большие зарплаты инженерам среди бигтех-компаний
Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску, у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё
Па тэме
Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску, у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё

Читать на dev.by