Google абнавіла генератар выяў Nano Banana — хутчэй, якасней і бясплатна
Кампанія прадставіла новую версію генератара выяў Nano Banana 2, якая стане заменай Nano Banana Pro ва ўсіх прадуктах кампаніі.
Кампанія прадставіла новую версію генератара выяў Nano Banana 2, якая стане заменай Nano Banana Pro ва ўсіх прадуктах кампаніі.
Кампанія прадставіла новую версію генератара выяў Nano Banana 2, якая стане заменай Nano Banana Pro ва ўсіх прадуктах кампаніі.
Навінка пабудавана на мадэлі Gemini 3.1 Flash Image і, па словах Google, спалучае «пашыраныя веды аб свеце, якасць і здольнасць да разважання» версіі Pro з «маланкавай хуткасцю» працы.
У кампаніі адзначаюць, што Nano Banana 2 здольная выконваць задачы хутчэй, што дазваляе аператыўна рэдагаваць выявы і ствараць некалькі варыяцый па адным запыце. Мадэль таксама атрымала доступ да функцый, раней даступных толькі ў Pro-версіі, уключаючы выкарыстанне дадзеных і выяў з вэб-пошуку ў рэальным часе для стварэння інфаграфікі, дыяграм і візуалізацый.
Google заяўляе, што Nano Banana 2 палепшыла дакладнасць генерацыі тэксту ўнутры выяў. Акрамя таго, мадэль можа падтрымліваць візуальнае падабенства да пяці персанажаў у адным працоўным працэсе і захоўваць да 14 аб’ектаў без страты цэласнасці сцэны, што робіць яе прыдатнай для сторыбордынгу і стварэння візуальных гісторый.
Разрозненне выяў вар'іруецца ад 512 пікселяў да 4K, а самі выявы адрозніваюцца «больш насычаным асвятленнем, багатымі тэкстурамі і больш выразнымі дэталямі». Google сцвярджае, што новая версія «істотна скарачае разрыў паміж хуткасцю і візуальнай дакладнасцю», які існаваў у папярэдніх пакаленнях.
Nano Banana 2 стане мадэллю па змаўчанні ў аплікацыі Gemini ва ўсіх рэжымах: Fast, Thinking і Pro. У пошуку Google яна будзе выкарыстоўвацца ў AI Mode і Lens у 141 краіне, а таксама інтэгравана ў Flow — інструмент для відэарэдагавання, Google Ads, AI Studio і API Gemini. Падпісчыкі Google AI Pro і Ultra захаваюць доступ да Nano Banana Pro для задач, якія патрабуюць «максімальнай фактычнай дакладнасці».
Для распрацоўшчыкаў Nano Banana 2 ужо даступная ў рэжыме папярэдняга прагляду праз Gemini API, Vertex AI і інструменты Google Antigravity.
Google таксама заявіла, што ўсе выявы, створаныя новай мадэллю, будуць маркіравацца з дапамогай тэхналогіі SynthID. Па дадзеных кампаніі, з моманту запуску функцыі праверкі SynthID у аплікацыі Gemini ў лістападзе карыстальнікі скарысталіся ёю больш за 20 мільёнаў разоў. У бліжэйшы час кампанія плануе дадаць падтрымку стандартаў C2PA Content Credentials для дадатковай верыфікацыі паходжання кантэнту.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.