Google змяніла ўсталёўку неправераных Android-аплікацый — прасцей не стала
Кампанія абвясціла аб запуску новага механізма ўсталявання Android-аплікацый з іншых крыніц. «Пашыраны рэжым» (advanced flow) дазволіць адключыць дадатковую праверку бяспекі і ўсталёўваць праграмы ад неправераных распрацоўшчыкаў.
Кампанія абвясціла аб запуску новага механізма ўсталявання Android-аплікацый з іншых крыніц. «Пашыраны рэжым» (advanced flow) дазволіць адключыць дадатковую праверку бяспекі і ўсталёўваць праграмы ад неправераных распрацоўшчыкаў.
Раней Google ўзмацніла правілы экасістэмы Android, абавязаўшы распрацоўшчыкаў рэгістраваць праграмы і пацвярджаць сваю асобу, каб знізіць рызыкі распаўсюджвання шкоднаснага ПЗ, фінансавых афер і ўцечак даных. Аднак частка карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў патрабавала большай свабоды ва ўсталяванні старонняга софта. Новы рэжым павінен стаць кампрамісам паміж адкрытасцю платформы і бяспекай.
Каб адключыць абарону, уладальнікам прыладаў давядзецца прайсці шматэтапную працэдуру. Спачатку трэба ўключыць рэжым распрацоўшчыка ў сістэмных наладах. Гэта зроблена для прадухілення выпадковых ці прымусовых дзеянняў пад ціскам злачынцаў.
Затым карыстальнік праходзіць дадатковую праверку, пасля чаго прылада перазагружаецца і патрабуецца паўторная аўтэнтыфікацыя. Гэты крок разрывае актыўныя аддаленыя сесіі або тэлефонныя размовы, якія махляры могуць выкарыстоўваць для кантролю над дзеяннямі ахвяры.
Пасля гэтага ўводзіцца аднадзённы «перыяд чакання», які павінен знізіць эфект тэрміновасці — аднаго з ключавых інструментаў сацыяльных інжынераў. Па дадзеных Global Anti-Scam Alliance, у 2025 годзе з махлярствам сутыкнуліся 57% дарослых карыстальнікаў па ўсім свеце. Пасля сканчэння гэтага тэрміну карыстальнік пацвярджае сваё рашэнне з дапамогай біяметрыі або PIN-кода.
Пасля завяршэння працэдуры Android дазволіць усталёўваць аплікацыі з вонкавых крыніц — на сем дзён або без абмежавання па часе. Пры гэтым сістэма працягне паказваць папярэджанні аб тым, што праграма загружана ад неправеранага распрацоўшчыка, але іх можна праігнараваць.
Крыніца: Google.
Адначасова Google запускае бясплатныя акаўнты з абмежаваным распаўсюджваннем для студэнтаў і энтузіястаў. Яны змогуць дзяліцца сваімі аплікацыямі з групамі да 20 чалавек без неабходнасці праходзіць платную рэгістрацыю ці пацвярджаць асобу дакументам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.