Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google зменшыць камісіі і спросціць усталёўку пабочных крамаў на Android

Кампанія аб’явіла аб серыі змен у рабоце Play Store пасля ўрэгулявання шматгадовай антыманапольнай спрэчкі з распрацоўшчыкам Fortnite — кампаніяй Epic Games.

Пакінуць каментарый

Адной з ключавых змен стане новая структура камісій. Раней стандартная камісія Google Play для такіх аплікацыйы складала каля 26%. У новай мадэлі для новых усталяванняў яна знізіцца да 15%, а для ўжо ўсталяваных аплікацый складзе 20%. Такім чынам, камісія для новых усталяванняў змяншаецца прыкладна на 42%, а для існуючых — на 23%. Пры гэтым стаўка для першага мільёна даляраў гадавой выручкі застанецца на ўзроўні каля 10%. Новыя правілы будуць ужывацца да новых усталяванняў аплікацый пасля запуску абноўленай сістэмы ў канкрэтным рэгіёне.

Новая мадэль камісій Google Play: збор для распрацоўшчыкаў зніжаецца з 26% да 15% для новых усталяванняў і да 20% для існуючых. Крыніца: Google.

Таксама змянілася структура камісій для гульнявых распрацоўшчыкаў. Раней стандартная камісія Google Play за пакупкі ўнутры гульняў складала 30%. У новай мадэлі для новых усталяванняў базавая камісія знізіцца да 15%, а для ўжо ўсталяваных аплікацый складзе 20%. Пры выкарыстанні плацежнай сістэмы Google Play да гэтых ставак будзе дадавацца дадатковая камісія 5%. Пры гэтым для першага мільёна даляраў гадавой выручкі захаваецца льготная стаўка каля 10%, плюс 5% пры выкарыстанні білінгу Google.

Акрамя гэтага Google запускае праграму Registered App Stores, якая дазволіць старонным крамам аплікацый праходзіць рэгістрацыю і ўсталёўваць свае платформы на прылады Android з больш простым працэсам усталявання. Раней распрацоўшчыкі крытыкавалі Google за папярэджанні аб бяспецы, якія з’яўляліся пры ўсталяванні аплікацый па-за Play Store і маглі адпужваць карыстальнікаў. Новая праграма павінна спрасціць распаўсюджванне альтэрнатыўных крам, пры ўмове выканання патрабаванняў бяспекі і якасці.

Новая мадэль камісій Google Play для распрацоўшчыкаў гульняў: стаўка зніжаецца з 30% да 15–20%, плюс 5% пры выкарыстанні плацежнай сістэмы Google. Крыніца: Google.

У рамках пагаднення таксама чакаецца вяртанне Fortnite у Google Play па ўсім свеце. Epic Games працягне развіваць уласную краму дадаткаў Epic Games Store для Android, якая зможа распаўсюджвацца праз новую сістэму старонніх крам. Кіраўнік кампаніі Цім Суіні станоўча ацаніў дасягнутыя дамоўленасці. Па яго словах, змены могуць ператварыць Android у «сапраўды адкрытую платформу з канкурэнцыяй паміж крамамі аплікацый».

Новая сістэма камісій пачне дзейнічаць 30 чэрвеня 2026 года ў ЗША, Вялікабрытаніі і краінах Еўрапейскай эканамічнай зоны. У Аўстраліі змены ўступяць у сілу 30 верасня 2026 года, а ў Паўднёвай Карэі і Японіі — да канца таго ж года. Поўнае глабальнае ўкараненне новых правілаў чакаецца да верасня 2027 года.

Судовы канфлікт паміж Google і Epic Games працягваўся некалькі гадоў і стаў часткай больш шырокай барацьбы распрацоўшчыкаў з камісіямі буйных крам аплікацый. Epic Games таксама працягвае судовае разбіральніцтва з Apple па аналагічным пытанні, звязаным з палітыкай App Store і абмежаваннямі на альтэрнатыўныя спосабы аплаты.

Android-распрацоўшчыкі патрабуюць адмяніць абавязковую верыфікацыю Google
Android-распрацоўшчыкі патрабуюць адмяніць абавязковую верыфікацыю Google
Па тэме
Android-распрацоўшчыкі патрабуюць адмяніць абавязковую верыфікацыю Google
Nvidia і Amazon закрылі офісы ў Дубаі супрацоўнікі Google не могуць пакінуць рэгіён
Nvidia і Amazon закрылі офісы ў Дубаі, супрацоўнікі Google не могуць пакінуць рэгіён
Па тэме
Nvidia і Amazon закрылі офісы ў Дубаі, супрацоўнікі Google не могуць пакінуць рэгіён
Anthropic абвінаваціла OpenAI у «хлусні« з-за ўгоды з Пентагонам Альтман апраўдваецца
Anthropic абвінаваціла OpenAI у «хлусні» з-за ўгоды з Пентагонам, Альтман апраўдваецца
Па тэме
Anthropic абвінаваціла OpenAI у «хлусні» з-за ўгоды з Пентагонам, Альтман апраўдваецца
Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.