Google абмяжоўвае некаторым супрацоўнікам доступ у інтэрнэт дзеля бяспекі
Google у сераду запусціла пілотны праект, у рамках якога ПК некаторых супрацоўнікаў застануцца без выхаду ў інтэрнэт, даведаўся CNBC.

Першапачаткова для ініцыятывы было адабрана 2500 супрацоўнікаў, але потым неахвотным дазволілі адмовіцца і сталі браць добраахвотнікаў. На працоўных камп’ютарах удзельнікаў вопыту будзе адключаны доступ да інтэрнэту — акрамя ўнутраных вэб-інструментаў і фірмовых сэрвісаў кампаніі накшталт Google Дыска і Gmail. Некаторым у якасці выключэння інтэрнэт пакінуць — тым, каму ён неабходны для выканання працоўных абавязкаў. Таксама некаторых супрацоўнікаў пазбавяць root-правоў, то-бок яны не змогуць, напрыклад, запускаць адміністрацыйныя каманды і ўсталёўваць праграмнае забеспячэнне.
Мэта ініцыятывы — знізіць рызыку кібератакі, мішэнню якіх часта становяцца гуглеры. У выпадку ўзлому прылад супрацоўнікаў хакеры могуць завалодаць карыстальніцкімі данымі і інфраструктурным кодам, што можа прывесці да розных інцыдэнтаў і страты даверу юзераў. Абмежаванне інтэрнэту не дазволіць зламыснікам так проста аддалена займець код і даныя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.