Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам
Кампанія абвясціла перанос запуску сваёй АІ-сістэмы Gemini на студзень 2024 года замест рэлізу, які меўся адбыцца на наступным тыдні.
Google анансавала сваю АІ-мадэль Gemini на штогадовай канферэнцыі I/O 2023. У мерапрыемстве ўдзельнічаў сузаснавальнік карпарацыі Сяргей Брын. Кампанія планавала паказаць паўнавартасную версію мадэлі ўжо ў снежні, аднак у апошні момант запуск нейрасеткі вырашылі адкласці.
Гендырэктар Google Сундар Пічаі вырашыў перанесці рэліз праз недастатковую надзейнасць працы Gemini з запытамі на мовах, адрозных ад англійскай. Для Google падтрымка шматмоўнасці з’яўляецца прыярытэтам, так як кампанія імкнецца перасягнуць магчымасці мадэлі GPT-4 ад OpenAI. Паводле слоў крыніц, у некаторых аспектах гэта ўжо ўдалося зрабіць.
Падчас канферэнцыі I/O 2023 было абвешчана, што Gemini будзе мець уражальныя мультымадальныя здольнасці, якія пераўзыходзяць аналагічныя АІ-мадэлі. Акрамя разумення тэксту і выяў, Gemini будзе інтэграваная з API і іншымі інструментамі, што спросціць яе выкарыстанне для распрацоўшчыкаў розных праграм. Мадэль будзе выпушчаная ў некалькіх версіях, уключаючы мабільную Gecko.
Читать на dev.by