Google паказала АІ-генератар выяў Imagen 2. Цяпер ён даступны праз Bard
Кампанія паказала генератар выяў Imagen 2, даступны як у складзе чат-бота Bard, так і асобным сэрвісам ImageFX на платформе AI Test Kitchen.
Раней у чат-боце не было генератара выяў, у адрозненне ад Bing, які мае Bing Image Creator і Midjourney. Для карыстання ImageFX неабходная рэгістрацыя ў праграме AI Test Kitchen. Imagex дазваляе генераваць рэалістычныя выявы паводле тэкставага апісання і рэдагаваць іх, пры гэтым сістэма валодае абаронай, якая не дазваляе ствараць непрымальны кантэнт.
Згенераваныя выявы маркіруюцца як створаныя АІ з дапамогай метаданых і лічбавых вадзяных знакаў SynthID. У пошуку Google яны будуць пазначацца адпаведным чынам. Кампанія адзначыла, што распрацоўшчыкі справіліся з такімі праблемамі генератыўных выяў, як прамалёўка рэалістычных чалавечых рук і твараў.
Читать на dev.by