Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot
Google на ўчорашняй канферэнцыі Cloud Next паказала АІ-памочніка для праграмістаў з функцыяй аўтазапаўнення кода Gemini Code Assist, арыентаванай на карпаратыўных кліентаў.
Кампанія ўжо мела падобны інструмент пад назвай Duet AI, ён выйшаў ва ўсеагульны доступ пры канцы 2023 года. Ён быў перайменаваны ў Code Assist і значна абноўлены, а ў яго аснове замест Codey цяпер ляжыць мадэль Gemini.
Code Assist будзе даступны ў выглядзе плагінаў для папулярных рэдактараў кода, такіх як VS Code і JetBrains. Ён з’яўляецца прамым канкурэнтам Copilot Enterprise ад GitHub.
Code Assist атрымаў падтрымку Gemini 1.5 Pro з велізарным кантэксным акном у мільён токенаў. Гэта дазваляе скарміць інструменту Google значна больш кантэксту ў параўнанні з аналагамі і забяспечвае больш карэктныя падказкі кода, а таксама ён лепш здольны «абдумваць» і відазмяняць буйныя фрагменты кода.
Як і GitHub Enterprise, Code Assist можна кастамізаваць пад унутраную кодавую базу кампаніі, што таксама спрыяе паляпшэнню якасці падказак. Пакуль гэты функцыянал знаходзіцца ў рэжыме прэв’ю.
Яшчэ адное адрозненне Code Assist у тым, што ён падтрымлівае код у розных рэпазіторыях, напрыклад, GitLab, GitHub і BitBucket, а таксама праекты, размеркаваныя па некалькіх платформах.
Читать на dev.by