Google паказала канкурэнта ChatGPT
Гендырэктар Google Сундар Пічаі ў панядзелак анансаваў Bard AI — «эксперыментальны дыялогавы АІ-сэрвіс». Гэта адказ тэхнагіганта распрацоўшчыкам ChatGPT у OpenAI.
Google адкрыў доступ да чатбота для «давераных тэсціроўшчыкаў. Найбліжэйшымі тыднямі апрабаваць яго зможа шырэйшае кола карыстальнікаў.
Менш ніж праз месяц пасля рэлізу ChatGPT у Google забілі трывогу з нагоды чатбота і яго пагрозы пашукавіку. Пасля гэтага кампанія перанакіравала некалькі сваіх каманд на распрацоўку і запуск фірмовых прадуктаў на базе АІ. Сёлета Google плануе паказаць 20 новых АІ-прадуктаў, а таксама паказаць версію пошуку з функцыямі чатбота.
Bard пабудаваны на базе моўнай мадэлі LaMDA, якую Google паказала ў маі 2021 года. У пасце кіраўніка Google паказаныя прыклады запытаў і адказаў чатбота. Паводле яго слоў, Bard выконвае пошук неабходнай інфармацыі ў сеціве і дае «актуальныя, высакаякасныя адказы».
Пічаі дадаў, што ў Bard выкарыстоўваецца аблегчаная версія LaMDA, паколькі яна расходуе значна менш вылічальных магутнасцей, ніж паўнавартасная мадэль.
Читать на dev.by