Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google прадставіла «забойцу ChatGPT» — Gemini 3 з бясплатнай прасторай для вайб-кодынгу

Кампанія запусціла Gemini 3 — новае флагманскае пакаленне вялікіх моўных мадэляў, якое кампанія называе самым прасунутым ШІ ў сваёй гісторыі. Мадэль ужо даступная ў аплікацыі Gemini і ў рэжыме AI Mode ў пошуку Google.

1 каментарый

Рэліз выходзіць усяго праз сем месяцаў пасля Gemini 2.5 і на фоне серыі буйных абнаўленняў канкурэнтаў: OpenAI на мінулым тыдні прэзентавала GPT-5.1, а Anthropic у верасні выпусціла Sonnet 4.5.

Паводле слоў кіраўніка прадукту Gemini Талсі Дошы, мадэль дэманструе «маштабны скачок у разважаннях», забяспечваючы глыбіню і дакладнасць, якіх Google «раней не бачыла». На незалежных тэстах Gemini 3 ужо зафіксавала рэкорды: 37,4 бала ў Humanity’s Last Exam — самы высокі паказчык сярод мадэляў, апярэдзіўшы ранейшага лідара GPT-5 Pro (31,64). Таксама мадэль заняла першае месца ў карыстальніцкім рэйтынгу LMArena.

Параўнанне вядучых мадэляў Google па папулярных бенчмарках. Крыніца: Google.

Google заявіла, што Gemini 3 выдае 72% дакладных адказаў па ключавых бенчмарках — высокі паказчык для класа мадэляў, якія працуюць у гібрыдных рэжымах генерацыі і пошуку. Тэхнічны дырэктар Google DeepMind Карай Кавукчуглу адзначыў, што ў сувязі з пошукам дакладнасць будзе вышэй, «паколькі мадэль вучыцца правяраць факты ў рэальным часе».

Паралельна Google рыхтуе да выпуску пашыраную даследчую версію мадэлі — Gemini 3 Deepthink, якая стане даступная падпісчыкам Google AI Ultra пасля дадатковых праверак бяспекі.

Сама экасістэма Gemini працягвае расці: Google заявіла аб 650 мільёнах актыўных карыстальнікаў аплікацыі і 13 мільёнах распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць мадэль у рабочых задачах. У карпаратыўным сегменце ўжо два тузіны кампаній тэсціруюць Gemini 3 для аналізу дадзеных і шматмоўных транскрыпцый.

Паводле дадзеных Business Insider, OpenAI і Anthropic абмяркоўваюць рызыку, што больш моцная мадэль Google можа адцягнуць карыстальнікаў і карпаратыўных кліентаў у ключавых сферах: аўтаномным кодынгу, пошуку і генерацыі выяў. Аналітык JonesTrading Майк О’Рурк кажа, што «з-за маштабу Google і яе пазіцый у пошуку Gemini можа змяніць расклад рынку».

Бум ШІ працягвае сутыкацца з пытаннямі аб кошце: паводле дадзеных McKinsey, індустрыя да 2030 года можа выдаткаваць амаль $7 трыльёнаў на будаўніцтва дата-цэнтраў, тады як даходы ад ШІ аплікацый застаюцца абмежаванымі. Эксперты лічаць, што поспех Gemini 3 можа ўзмацніць ціск на канкурэнтаў — ад OpenAI да Microsoft.

Кампанія таксама прэзентавала Google Antigravity — новае асяроддзе распрацоўкі для агентнага кадавання, пабудаванае вакол мадэлі Gemini 3 Pro. У Antigravity ШІ-агенты атрымліваюць прамы доступ да рэдактара кода, тэрмінала і ўбудаванага браўзера. Яны могуць планаваць задачы, пісаць і тэставаць код, а затым запісваць вынікі працы ў выглядзе спісу крокаў, скрыншотаў, браўзерных запісаў і справаздач.

Сістэма прадастаўляе дзве ключавыя панэлі: Editor View — звыклы інтэрфейс IDE з бакавой панэллю агентаў, і Manager View — «цэнтральны дыспетчар» для кіравання мноствам агентаў адначасова. Праграма даступная ў публічнай прэв’ю-версіі для Windows, macOS і Linux і сумяшчальная не толькі з Gemini 3 Pro, але і з мадэлямі Claude Sonnet 4.5 і адкрытымі варыянтамі GPT.

Безас узначаліў новы ШІ-стартап які сабраў ужо $62 млрд
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд
Па тэме
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд
ШІ-агент Google можа сам праходзіць гульні на ўзроўні геймераў
ШІ-агент Google можа сам праходзіць гульні на ўзроўні геймераў
Па тэме
ШІ-агент Google можа сам праходзіць гульні на ўзроўні геймераў
Як увайсці ў ШІ: 16 рэальных гісторый поспеху
Як увайсці ў ШІ: 16 рэальных гісторый поспеху
Па тэме
Як увайсці ў ШІ: 16 рэальных гісторый поспеху
Чытайце таксама
«Усе ў паніцы»: ШІ пакідае джунаў без працы не толькі ў ЗША
«Усе ў паніцы»: ШІ пакідае джунаў без працы не толькі ў ЗША
«Усе ў паніцы»: ШІ пакідае джунаў без працы не толькі ў ЗША
OpenAI шукае супрацоўніка на «напружаную» вакансію на паўмільёна даляраў. Вось каго
OpenAI шукае супрацоўніка на «напружаную» вакансію на паўмільёна даляраў. Вось каго
OpenAI шукае супрацоўніка на «напружаную» вакансію на паўмільёна даляраў. Вось каго
У Мінску паставілі казку аб перамозе дабра над ШІ. Будуць паўтараць кожны дзень да Калядаў
У Мінску паставілі казку аб перамозе дабра над ШІ. Будуць паўтараць кожны дзень да Калядаў
У Мінску паставілі казку аб перамозе дабра над ШІ. Будуць паўтараць кожны дзень да Калядаў
3 каментарыя
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
7 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Я давно использую нейронки для кодинга, bt. насколько сложных рабочих проектов.

Резюме: реально работать можно только с Claude Code (с некоторыми нюансами - Claude Code Web и просто Claude). Всё остальное - баловство.

ChatGPT просто вне рассмотрения, с ним можно "поболтать за жизнь" но для практических задач он неприменим.

Gemini - 2.5 мне даже погравился для некоторых задач. И даже в кодинге он неплох... но на поектах в одну страницу. Дальше начинается катастрофа (а с новым 53 Pro эта катастрофа становится матерной).

Он игнорирует запросы и делает что-то совершенно от балды Не делает того, что просишь - вместо этого переделывает совершенно другой, уже отработанный, функционал, убивая его в хлам Рапортует о проделанной работе но не меняет в проекте ни единого символа забывает ч яем вообще работает: может посреди проекта вытянуть старую версию и сделать вид, что так и надо.

В общем, потенциал тут есть несомненно, ... но хотите работать, а не сношаться с гуглом - идите к Claude.