Google прызналі манапалістам у ЗША ў сферы пошуку

Акруговы суд у ЗША пастанавіў, што кампанія дзейнічала незаконна, каб захаваць манаполію на рынку анлайн-пошуку.

Пакінуць каментарый

«Google — манапаліст, і ён дзейнічаў як манапаліст, каб захаваць сваю манаполію», — гаворыцца ў рашэнні суда. Падчас спрэчак высветлілася, што мацярынская кампанія Alphabet Inc. выплаціла $26 мільярдаў іншым кампаніям за тое, каб зрабіць сваю пошукавую сістэму опцыяй па змаўчанні ў смартфонах і браўзерах.

На думку генеральнага пракурора ЗША Мэрыка Гарланда, перамогу над Google можна назваць «гістарычнай». «Аніводная кампанія, якой бы буйной і ўплывовай яна ні была, не стаіць вышэй за закон», — заявіў ён. Апошняе антыманапольнае рашэнне супраць тэхналагічнай кампаніі было прынятае ў дачыненні да Microsoft у 1998 годзе.

Пазоў супраць кампаніі падало Міністэрства юстыцыі ЗША ў 2020 годзе. Прадстаўнікі Google настойвалі, што кампанія «перамагае, бо яна лепшая», а карыстальнікі знаходзяць сэрвісы Google карыснымі. Акрамя справы супраць Google, амерыканскі ўрад падаў пазовы супраць Apple, Amazon і Meta.

Apple палічыла за лепшае трэніраваць AI на чыпах Google, а не Nvidia
Па тэме
Apple палічыла за лепшае трэніраваць AI на чыпах Google, а не Nvidia
Google перадумала адмаўляцца ад cookies
Па тэме
Google перадумала адмаўляцца ад cookies
Кароткія спасылкі Google перастануць працаваць налета
Па тэме
Кароткія спасылкі Google перастануць працаваць налета

Читать на dev.by