Google спрабавала паўплываць на аўтараў аглядаў новага Pixel 9 і выклікала скандал
Блогеры і журналісты рэзка раскрытыкавалі кампанію за спробы паўплываць на агляды новага смартфона Pixel 9, лінейка была паказаная на мінулым тыдні.

Карыстальнікі апублікавалі дэталі спрэчнага пагаднення, якое кампанія патрабавала падпісаць ад удзельнікаў праграмы Team Pixel. Яны атрымаюць прылады Google да іх афіцыйнага рэлізу. У дакуменце з’явіўся пункт, які забараняў параўноўваў Pixel з канкурэнтамі пад пагрозай выключэння з праграмы.
У пагадненні гаворыцца, што ўдзельнікі праграмы павінны выкарыстоўваць прыладу Google Pixel замест любых канкуруючых мабільных прылад. «Калі будзе заўважана, што перавага аддаецца іншым брэндам, а не Pixel, нам прыйдзецца спыніць адносіны паміж брэндам і аўтарам», — гаворыцца ў дакуменце.
Пасля публікацый у сацсетках Google выдаліла форму з пагадненнем. Менеджар па камунікацыях Google Кайла Гейер заявіла, што «Тeam Pixel — гэта асобная праграма, не звязаная з нашымі праграмамі для прэсы і аглядаў ад аўтараў. Мэта Team Pixel — перадаць прылады Pixel у рукі стваральнікаў кантэнту, а не ў рукі прэсы і тэхнічных аглядальнікаў».
Блогеры і журналісты заўважылі, што не існуе выразнай мяжы паміж удзельнікамі Team Pixel і афіцыйнай праграмы аглядаў. У Team Pixel могуць удзельнічаць як звычайныя карыстальнікі, так і прафесійныя аглядальнікі. Некаторыя з блогераў выйшлі з праграмы Team Pixel, абвінаваціўшы Google у цэнзуры і спробе маніпулявання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.