Google распавяла, колькі атрымала запытаў на выдаленне кантэнту ад беларускіх уладаў у 2024 годзе
Google апублікавала справаздачу пра тое, колькі запытаў на выдаленне кантэнту кампанія атрымала ад дзяржаўных органаў розных краін у 2024 годзе і якія рашэнні былі прыняты па гэтых зваротах. У дакладзе ёсць інфармацыя і пра Беларусь.
Так, летась Google атрымала 7 запытаў на выдаленне кантэнту з Беларусі, у тым ліку 4 ад дзяржаўных службовых асобаў.
Усяго ад кампаніі патрабавалі выдаліць 58 адзінак кантэнту. Гэта 56 відэа на YouTube, адзін запыт, звязаны з вынікамі вэб-пошуку, і яшчэ адзін, змест якога не ўдакладняецца.
Адзін з запытаў ад дзяржаўных органаў датычыўся выдалення 51 відэа з YouTube. Па ім было адмоўлена.
Таксама Google прыводзіць некаторыя кейсы, па якіх прымаліся рашэнні. Сярод іх ёсць адзін выпадак за 2020 год — тады Міністэрства інфармацыі дамагалася выдалення роліка з «экстрэмісцкім» зместам. Кампанія нічога экстрэмісцкага ў ім не знайшла. Згодна са статыстыкай, пасля жніўня 2020 года Google не задаволіла ніводнага запыту ад дзяржаўных структур Беларусі.
Читать на dev.by