Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс
19 студзеня кампанія закрыла воблачны сэрвіс Stadia, які дазваляў гуляць у розныя праекты з дапамогай стрымінгу.
Google падзякавала гульцам, камандзе распрацоўшчыкаў, партнёрам і супольнасці за падтрымку і афіцыйна абвясціла пра адключэнне сэрвісаў. «Нашым гульцам і партнёрам, нашай камандзе, супольнасці і заўзятарам: дзякуй за ўсё. Сёння мы пакідаем воблака. Будзьце добрыя адно да аднаго і беражыце сябе», — сказана ў заяве.
Google Stadia запусцілі ў 2019 годзе. У лютым 2021 года праз адсутнасць цікавасці ў аўдыторыі кампанія памяняла мадэль развіцця сэрвісу. Тым не менш на папулярнасці платформы змены не адбіліся. Кампанія абвясціла пра закрыццё Stadia ў верасні, пасля чаго многія гульнявыя кампаніі адкрылі магчымасць перанесці прагрэс і захаванні на ПК ды іншыя платформы.
Читать на dev.by