Google уразае бонусы кіраўніцтву

Топ-менеджарам Google моцна паменшаць прэміяльныя выплаты, піша Insider. Пра гэта заявіў гендырэктар кампаніі Сундар Пічаі на ўсеагульным сходзе супрацоўнікаў у панядзелак. Напярэдадні тэхнагігант паведаміў пра скарачэнне 12 тысяч чалавек.

Пакінуць каментарый

Апошнімі гадамі Google занадта актыўна наймала, і цяпер, на тле эканамічнай нявызначанасці, кампаніі давялося развітацца з некаторымі з супрацоўнікаў. Пічаі ўзяў на сябе адказнасць за рашэнні, якія да гэтага прывялі.

Адзін з гуглераў спытаўся, у чым палягае гэтая адказнасць: «Адказнасць без наступстваў — проста банальнасць. Ці кіраўніцтва адмовіцца ад прэмій і даплат сёлета? Ці хтосьці пакіне пасаду?»

На гэтае пытанне кіраўнік кампаніі адказаў на сходзе. Ён адзначыў, што ў мэтах зніжэння выдаткаў усім кіраўнікам узроўню старэйшых віцэ-прэзідэнтаў і вышэйшага будзе «вельмі істотна скарочаны гадавы бонус».

Google звальняе 12 тысяч чалавек
Па тэме
Google звальняе 12 тысяч чалавек

Пічаі дадаў, што многія кіраўнікі гэтых узроўняў атрымліваюць узнагароду ў форме так званых «performance share units», прывязаных да выніковасці кампаніі. Калі прадукцыйнасць недацягвае, то і акцый яны атрымліваюць менш. Пічаі прызнаў, што 2021 год стаў адным з самых паспяховых у гісторыі Google, але што ў мінулым квартале рост запаволіўся.

Паводле даных layoffs.fyi, за няпоўны студзень больш за 170 ІТ-кампаній звольнілі звыш 56 тысяч супрацоўнікаў.

Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка
Па тэме
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка

Читать на dev.by