Google запусціла курсы па генератыўным АІ
Каманда Google Cloud паказала некалькі курсаў па генератыўным штучным інтэлекце для слухачоў рознага ўзроўню.
Ёсць тры навучальныя праграмы:
- Уступная прысвечаная асновам тэхналогіі.
- Сярэдняя арыентаваная на распрацоўшчыкаў праграм, дата-саентыстаў, дэвопсаў, інжынераў бяспекі і іншых спецыялістаў. Тут расказваецца пра фірмовую платформу Gemini і яе ўжыванне ў розных ІТ-прафесіях.
- Прасунутая для АІ/ML-інжынераў, якім таксама раскажуць, як і нашто ім інтэграваць Gemini у свае працоўныя працэсы.
Акрамя гэтага, у кампаніі ёсць партнёрская ініцыятыва Google Cloud Affiliate Employers, праз якую яна дапаможа суіскальнікаў з правільнымі навыкамі ў пошуку працы.
Падрабязна пра новыя курсы — у блогу Google.
Amazon запустила 8 новых курсов по ИИ
Amazon запустила 8 новых курсов по ИИ
LinkedIn открыл бесплатный доступ к 250 курсам по ИИ
LinkedIn открыл бесплатный доступ к 250 курсам по ИИ
Читать на dev.by