Google запусціла праграму распаўсюджвання АІ-скілоў у Еўропе

Google выдаткуе €25 млн на навучанне штучнаму інтэлекту жыхароў Еўропы. Аб праекце AI Opportunity Initiative амерыканская кампанія расказала ў карпаратыўным блогу.

5 каментарыяў

Акцэнт будзе зроблены на ўразлівыя групы насельніцтва. Google ужо адкрыла прыём заявак ад сацыяльных прадпрыемстваў і некамерцыйных арганізацый, якія дапамогуць ёй выйсці на мэтавую аўдыторыю ініцыятывы. Таксама кампанія анансавала «акадэміі росту» для падтрымкі кампаній, якія ўжываюць АІ для маштабавання бізнэсу, і павялічыла да 18 колькасць моў, на якіх даступныя яе бясплатныя анлайн-курсы па АІ.

Google адзначае, што тэхналогія можа спрыяць узмацненню сацыяльнай роўнасці. Новая праграма ставіць мэтай дапамагчы еўрапейцам здабыць веды, навыкі і ўпэўненасць у АІ.

У студзені Google абвясціла, што ўкладзе $1 млрд у будаўніцтва дата-цэнтра пад Лонданам, каб забяспечыць усё большыя патрэбнасці рэгіёна ў інтэрнэт-паслугах.

Microsoft на мінулым тыдні паабяцала навучыць АІ два мільёны індыйцаў.

Microsoft навучыць штучнаму інтэлекту 2 млн індыйцаў сёлета
Па тэме
Microsoft навучыць штучнаму інтэлекту 2 млн індыйцаў сёлета
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Па тэме
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў

Читать на dev.by