Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман спрабуе прыцягнуць ад $5 трлн да $7 трлн для пашырэння сусветнай вытворчасці чыпаў, якія забяспечваюць працу штучнага інтэлекту, расказалі крыніцы Wall Street Journal.
Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман спрабуе прыцягнуць ад $5 трлн да $7 трлн для пашырэння сусветнай вытворчасці чыпаў, якія забяспечваюць працу штучнага інтэлекту, расказалі крыніцы Wall Street Journal.
Прадпрымальнік ужо вядзе перамовы з інвестарамі, у тым ліку з уладамі ААЭ. Таксама ён абмяркоўваў ініцыятыву з міністаркай гандлю ЗША Джынай Раймонда.
Акрамя інвестараў, Альтман спрабуе дамовіцца аб партнёрстве з OpenAI з вытворцамі чыпаў і пастаўшчыкамі электраэнергіі. Усім ім прапаноўваецца ўкласціся ў будаўніцтва фабрык па выпуску чыпаў, якія будуць кіравацца існымі чыпмэйкерамі. OpenAI будзе буйным кліентам гэтых заводаў.
Альтман праводзіў сустрэчы з кіраўніком SoftBank Масаёсі Сонам і прадстаўнікамі TSMC. У гутарцы з апошнімі ён казаў, што цягам некалькіх гадоў хоча пабудаваць дзясяткі такіх заводаў на сярэднеўсходнія грошы, а ўласна будаваць і кіраваць імі будзе тайваньская кампанія.
Суразмоўцы WSJ сцвярджаюць, што перамовы знаходзяцца на ранніх стадыях. Спіса патэнцыйных інвестараў пакуль няма, а на рэалізацыю ідэі, калі гэта наогул атрымаецца, пойдуць многія гады.
CEO OpenAI об ИИ-революции: пугает, не то, что нам придётся адаптироваться, а то, насколько быстро
Альтман спрабуе вырашыць праблему недахопу вылічальных магутнасцяў, якая стрымлівае рост яго кампаніі, — прасунутых і дарагіх чыпаў для трэніроўкі вялікіх моўных мадэляў у аснове яе прадуктаў, такіх як ChatGPT, і распрацоўкі агульнага штучнага інтэлекту (AGI).
Амбітнасць яго праекта засланяе сённяшнія маштабы паўправадніковай галіны. Сусветныя продажы чыпаў у 2023 годзе склалі $527 млрд і, паводле прагнозаў, у 2030-м павялічацца да $1 трлн на год. Продажы абсталявання для вырабу чыпаў склалі $100 млрд. Сума, якую хоча падняць Альтман, прыкладна роўная рынкавай капіталізацыі Microsoft і Apple — дзвюх найбуйнейшых кампаній свету — разам узятых.
Прадстаўніца OpenAI пацвердзіла WSJ, што кампанія праводзіла «прадукцыйныя перамовы» з нагоды маштабавання глабальнай інфраструктуры і ланцужкоў паставак чыпаў, электраэнергіі і дата-цэнтраў. Падрабязнасці яна паабяцала пазней.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Как говорится - хотеть не вредно)
Запрос к такой модели требует в разы больше ресурсов чем к поисковику поэтому Майкрософт теряет с этого https://www.theregister.com/2023/10/11/github_ai_copilot_microsoft/ "Microsoft is reportedly losing up to $80 a month per user on its GitHub Copilot services." 🤷
https://www.forbes.com/sites/glenngow/2024/01/28/revealing-the-dark-side-the-top-6-problems-with-chatgpt-and-generative-ai-in-2024/