Google скардзіцца, што складана наймаць АІ-спецыялістаў праз іміграцыйныя правілы
На фоне ўсё большай канкурэнцыі за АІ-таленты амерыканскія ўлады маюць спрасціць уезд для такіх кадраў з-за мяжы, калі хочуць, каб краіна не страціла лідарства ў сферы. Ліст з такім заклікам Google накіравала ў Міністэрства працы ЗША ў аўторак, піша Business Insider.
На фоне ўсё большай канкурэнцыі за АІ-таленты амерыканскія ўлады маюць спрасціць уезд для такіх кадраў з-за мяжы, калі хочуць, каб краіна не страціла лідарства ў сферы. Ліст з такім заклікам Google накіравала ў Міністэрства працы ЗША ў аўторак, піша Business Insider.
Каб атрымаць грын-карту і працаваць у ЗША, замежныя спецыялісты маюць прайсці працэдуру працоўнай сертыфікацыі PERM, а працадаўцы, якія прымаюць іх — даказаць, што не змаглі знайсці адпаведных кадраў унутры краіны.
Аднак у міністэрстве ёсць асаблівы спіс дэфіцытных прафесій — у яго ўваходзяць, напрыклад, фізіятэрапеўты і прафесійныя медсёстры, а таксама імігранты з «выключнымі здольнасцямі» ў навуцы і мастацтве. Для такіх спецыялістаў шлях да грын-карты хутчэйшы і прасцейшы.
Google лічыць, што ў гэты спіс трэба ўнесці прадстаўнікоў «крытычна важных» сфер АІ і кібербяспекі. Кампанія падкрэслівае, што гэты спіс «задумваўся як інструмент для вырашэння праблемы недахопу кадраў», але ён састарэў і больш не адлюстроўвае бягучай сітуацыі на рынку. Апошні раз ён абнаўляўся ў 2005 годзе, і рабіць гэта трэба часцей.
У ЗША рэзка знізілася колькасць заявак на візу H-1B
Таксама ў лісце Google распісвае велізарныя магчымасці, якія адкрывае АІ, і чаму важна скарэктаваць іміграцыйныя правілы.
«Паводле нашых прагнозаў, нашая патрэба ў АІ-інжынерах, у тым ліку ў інжынерах софту, інжынерах-даследчыках і навукоўцаў-даследчыках найбліжэйшымі гадамі значна ўзрасце», — адзначыла кампанія. Яна дадала, што АІ — неверагодна шматабяцальная галіна, але недахоп спецыялістаў пагражае перашкодзіць рэалізаваць патэнцыял.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
И при этом они увольняют местных и нанимают на те же позиции за бугром.